У цэнтры Кіева ад парку імя Тараса Шаўчэнкі стартуе «Шэсце з паходнямі» ў гонар 109-й гадавіны з дня нараджэння Сцяпана Бандэры, піша Украінская праўда.
Удзел у маршы бяруць некалькі тысяч чалавек, але ў гэтым годзе ўдзел у маршы ўзяло менш людзей, чым летась.
Арганізатарамі падзеі з'яўляюцца нацыяналістычныя аб'яднанні «Свабода», Правы сектар і Нацыянальны корпус.
Як паведамілі арганізатары мерапрыемства, у гэтым годзе марш пройдзе пад лозунгам «За славу герояў, за будучыню дзяцей!».
Сцяпан Бандэра быў стваральнікам Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, што ў 1930—50-я гады вяла ўзброеную барацьбу за незалежнасць Украіны. Бандэру ўдалося зрабіць незалежніцкі рух папулярным.
Постаць Бандэры выклікае рэзкае непрыманне ў Расіі, бо ён арганізаваў масавы і паспяховы ўзброены супраціў саветам.
Украінскія ж гісторыкі ў ацэнцы Бандэры падзяліліся. Нацыяналісты і дзяржаўнікі высока ацэньваюць ягоную постаць, лібералы і левыя ставяцца да яго негатыўна.
З аднаго боку, ён узначаліў узброеную барацьбу за незалежнасць Украіны спачатку супраць палякаў, пасля — проці нацыстаў і саветаў. З другога боку, ягоная арганізацыя выкарыстоўвала тэрарыстычныя метады. У вайне супраць палякаў АУН распаўсюдзіла тэрор на мірнае насельніцтва.
У перыяд да 1941 года АУН супрацоўнічала з нямецкімі нацыстамі. Аднак немцы адправілі кіраўнікоў АУН, у тым ліку Бандэру, у канцлагер, калі тыя 30 чэрвеня 1941 года абвясцілі Украіну незалежнай.
Распаўсюджаны фэйк, што гэта бандэраўцы палілі вёскі ў Беларусі. Ён не адпавядае гістарычнай праўдзе: Бандэра на той момант ужо быў арыштаваны нацыстамі. У знішчэнні Хатыні ды іншых зладзействах разам з эсэсаўцамі ўдзельнічалі калабаранцкія падраздзяленні, складзеныя з прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей. У іх уваходзілі, пераважна, былыя савецкія ваеннапалонныя, пастаўленыя перад выбарам: або галодная смерць у лагеры, або служба нацыстам.
Бандэру ў 1959 забіў агент савецкага КГБ, які з часам раскаецца ў сваім учынку і перабяжыць на Захад.
Прэзідэнт Юшчанка надаў Бандэру званне Героя Украіны. Януковіч гэты ўказ адмяніў.
Украінскія нацыяналісты ўшаноўваюць чырвона-чорны сцяг АУН побач з дзяржаўным, жоўта-блакітным.
Праванацыяналістычныя партыі цяпер набіраюць істотны працэнт галасоў не толькі на захадзе — калысцы АУН, але і ў цэнтры краіны. Нацыяналістычныя ідэі атрымалі новае распаўсюджанне ва Украіне ў адказ на захоп Расіяй Крыма і часткі Данбаса ў 2014-м. Упершыню за часы незалежнасці Бандэру сталі масава ўшаноўваць таксама ва ўкраінскіх сілавых структурах.
На Майдане Незалежнасці мае адбыцца веча.
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну

Каментары