Мітрапаліт Павел: «Найсвяцейшы хоча правесці ў нас паседжанне Святога Сінода РПЦ» ВІДЭА
У Беларусі сёлета чакаюць прыезду Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. «Хутчэй за ўсё, гэта будзе ў сярэдзіне кастрычніка, — адзначыў мітрапаліт Павел у праграме «Контуры» на тэлеканале ОНТ. — Найсвяцейшы хоча правесці ў нас паседжанне Святога Сінода Рускай праваслаўнай царквы».
Чакаецца, што разам з Патрыярхам Кірылам прыедуць пастаянныя і часовыя члены Святога сінода РПЦ.
«Гэта будзе надзвычай важная падзея», — адзначыў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Каментары