Затрыманага ў лістападзе па падазрэнні ў крадзяжы грашовых сродкаў мінскага бізнэсоўца Міхаіла Сітніка выпусцілі з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе. Пра гэта TUT.BY распавяла інфармаваная крыніца. У Следчым камітэце паведамілі, што мера стрымання ў дачыненні да Сітніка ўжо сапраўды не звязаная з утрыманнем пад вартай.

— Тыдні два таму выпусцілі Сітніка пад падпіску, — распавёў інфармаваны суразмоўца.
Начальнік аддзела інфармацыі Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч паведаміў, што расследаванне крымінальнай справы працягваецца.
— У цяперашні час мера стрымання ў дачыненні да кіраўніцтва кампаніі не звязаная з утрыманнем пад вартай, — дадалі ў СК.
Нагадаем, у сярэдзіне лістапада два кіраўнікі кампаніі-забудоўшчыка «ІмобіленІнвест» сталі падазраванымі па крымінальных справах аб крадзяжы. У дачыненні да аднаго з іх — Міхаіла Сітніка — была прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Па выніках праверкі фінансавай міліцыі высветлілася, што службовыя асобы прадавалі па некалькі разоў розным асобам памяшканні ФАКа, які будуецца ў Малінаўцы.
— Усяго ТАА «ІмобіленІнвест» было заключана дагавораў на рэалізацыю нежылых памяшканняў ФАКа агульнай плошчай 7,3 тысячы квадратных метраў, прытым што яго праектная плошча склала крыху больш за 5 тысяч квадратных метраў, — паведамлялі тады ў ДФР.
Дэпартаментам распачатыя крымінальныя справы па частцы 4 артыкула 210 (Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) КК РБ. Шкода па іх склала каля 900 тысяч рублёў (450 тысяч даляраў). Гэта тыя грошы, якія кампанія атрымала за паўторную рэалізацыю памяшканняў ФАКа.
Цяпер чытаюць
Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм
Каментары