Здароўе1313

Набыць у Беларусі дзіцячыя мікраклізмы ад запору можна толькі… у сэкс-шопах

У беларускіх аптэках шукаць мікраклізмы «Мікралакс», якія хутка дапамагаюць малым дзеткам пры запоры, папросту бессэнсоўна.

Фармацэўты тлумачаць, што гэты прэпарат не зарэгістраваны ў Беларусі. Маўляў, мінулай вясной чакалася, што ён усё ж у нас з’явіцца, але гэтага так і не адбылося. І галоўнае — раўназначнай замены яму няма.

Дактары кажуць пра існаванне «Мікралакса» бацькам, дзеці якіх сутыкнуліся з праблемай запору, але папярэджваюць, што набыць яго можна толькі за мяжой.

«Доктарка раіла нам «Мікралакс» і яшчэ суспензіі для дзяцей «Трыбукс». Але адразу сказала, што ў нас у краіне іх няма. То бок калі ёсць магчымасць прывезці — добра, — кажа маладая маці Марына. — Што рабіць, калі ніяк немагчыма прывезці? Ёсць яшчэ «Дзюфалак» [гэта сіроп — Рэд.], але ён дзейнічае доўга. Са сродкаў тэрміновай дапамогі — толькі традыцыйныя гліцэрынавыя свечкі, але яны таксама не надта эфектыўныя, бо ад іх узнікае раздражненне, як ад звычайнага мыла. А больш ніякіх альтэрнатыў няма. Застаецца толькі клізма і дыета, якія, зноў жа, дзейнічаюць доўга».

Цікава, што на бацькоўскіх форумах пра «Мікралакс» пісалі яшчэ ў 2007 годзе, тады таксама яго ў Беларусі не было, раілі везці з Масквы.

Сёння ў Мінску яго знайсці ўсё ж такі магчыма, толькі шукаць трэба не мікраклізмы для дзяцей пры запоры, а слабільны сродак для падрыхтоўкі да анальнага сэксу. І не ў аптэках, а ў сэкс-шопах.

Што праўда, давядзецца заплаціць удвая, а то і ўтрая даражэй, чым у краінах-суседках.

Калі ў нашых сэкс-шопах за чатыры мікраклізмы просяць дзе 31 рубель, дзе 44 рублі, то ў аптэках суседзяў значна менш. У Польшчы — 19 рублёў, у Вільні — 14, у Расіі — 13, а ва Украіне — 7.

Мы запыталася ва ўласніцы сеткі «Зялёных аптэк» Ругіі Кенгерлі, чаму «Мікралакс» не прадаюць у беларускіх аптэках і ці сапраўды гэтаму сродку няма альтэрнатывы?

«Аплату рэгістрацыі лекавых прэпаратаў у асноўным забяспечвае або дыстрыб’ютар вытворцы, або сам вытворца. Часта беларускі рынак яны не лічаць для сябе перспектыўным у матэрыяльным плане. Наш рынак невялікі, а ўкладвацца трэба заўважна, хоць не факт, што сродак пасля будзе добра прадавацца. Не кажучы пра тое, што зарэгістраваць лекавы прэпарат — не вельмі проста, трэба прайсці шмат бюракратычных працэдур, — каментуе Ругія.

— А наконт таго, што няма аналагаў, то сапраўды, у выглядзе мікраклізм іх няма. Але ёсць прэпараты, якія прымаюцца ўнутр, ёсць раслінныя сродкі, іх вельмі шмат. Ёсць сіроп на аснове лактулозы «Дзюфалак», ёсць свечкі.

Ну і ў любым выпадку запоры — часцей за ўсё сімптом. І трэба ў першую чаргу змагацца з прычынай. Можа быць, ёсць парушэнні ў харчаванні, у рэжыме піцця. Калі ў чалавека ёсць сталыя запоры, яму трэба звярнуцца да доктара».

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней23

Лукашэнка расказаў, што карова павінна стаяць у палацы і кожнаму неабходна «хоць па дзве баразёнкі» бульбы пасадзіць20

У Кіеве ўжо каля 100 пацярпелых падчас начнога ўдару1

Ізраіль забіў і новага кіраўніка Генштаба арміі Ірана. Ён займаў пасаду пару дзён7

У Мінску знікла пенсіянерка. Аказалася, што яна па просьбе «следчых» стала кур’ерам махляроў 

Якія банкі гатовы ўзяць у вас не самыя ідэальныя купюры

Што цяпер з архівам КДБ аб рэпрэсіях у БССР, які змаглі здабыць былыя сілавікі? Калі яго апублічаць?51

Беларускі піяніст узяў адразу тры прызы на конкурсе ў Валенсіі

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць