У Мінску падчас будаўнічых работ выявілі стакілаграмовую бомбу, паведамляе БЕЛТА.
На вуліцы Вербная ў Мінску на будаўнічай пляцоўцы быў знойдзены прадмет, падобны на снарад. Падчас работ экскаватар зламаў каўшом хваставую частку боепрыпасу, і толькі дзякуючы шчасліваму збегу абставінаў ён не выбухнуў. Будаўнікоў у тэрміновым парадку эвакуіравалі.
Сапёрна-піратэхнічная група, якая прыбыла на месца здарэння, ідэнтыфікавала савецкую авіябомбу ФАБ-100 вагай у 100 кг. Небяспечная знаходка была вывезена на палігон і знішчана.

Фота: МУС Беларусі

Фота: МУС Беларусі
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну
Каментары