Новы выпуск Sports Illustrated цалкам рабілі жанчыны: мадэлі кіравалі працэсам і распісалі целы словамі, якія раскрываюць іх асобу
Выйшаў чарговы штогадовы выпуск амерыканскага часопіса Sports Illustrated, які звычайна прысвячаюць тэме купальнікаў. Сёлетні нумар называюць ілюстрацыяй «эпохі #MeToo», бо над ім працавалі выключна жанчыны, і яны не проста ўдзельнічалі ў здымках, а кіравалі працэсам.
Гераінямі новага нумара сталі жанчыны розных узростаў: 52-гадовая супермадэль Паліна Парызкова, 19-гадовая дачка мадэлі Крысці Брынклі Сэйлар Брынклі Кук, а таксама 28-гадовая плюс-сайз-мадэль Робін Лоўлі. На здымках яны пазіравалі аголенымі, а іх целы распісалі словамі «маці», «праўда», «чалавек», «каханая» і іншымі. Гэта і ёсць купальнікі «эпохі #MeToo».
Рэдактарка Эм Джы Дэй патлумачыла, што мадэлі самі выбіралі словы, якія, на іх погляд, лепш за ўсё раскрываюць іх асобу.
Цяпер чытаюць
Пасол Украіны па пытаннях Беларусі адказаў на дыскусію Вячоркі і крытыкаў Ціханоўскай: Ваша ўзаемная непрымальнасць адыгрывае вельмі неканструктыўную ролю
Каментары