Усяго патроху4040

Калі б у Радзе БНР засядалі сённяшнія чыноўнікі… КАЛАЖ

Памятаеце класічнае фота Рады БНР? Мы паспрабавалі ўявіць, як бы яна выглядала, каб сабралася ў 2018-м. Замест народных міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі паставім чыноўнікаў, якія сёння выконваюць тыя самыя функцыі. Параўноўваем!

Пачнём ад ніжняга шэрагу, злева направа. На фота 1918-га першы сядзіць Алесь Бурбіс, консул БНР у Маскве. Масква і сёння — найважнейшы замежнапалітычны кірунак. Дарэчна будзе замяніць Бурбіса на кіраўніка МЗС Уладзіміра Макея.

Наступны — Янка Серада. Ён у 1917-м быў старшынём Усебеларускага сходу, на якім і быў створаны ўрад БНР. Сход ёсць і сёння, і кіраўніка мае: Міхаіла Мясніковіча, старшыню Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. У пагонах вясельнага генерала.

Трэці сядзіць Язэп Варонка, старшыня Рады БНР, кіраўнік дзяржавы. …Ну вы ўсё самі тут бачыце.

І крайні справа Васіль Захарка, сябра фінансавай камісіі Рады БНР. У 1918-м Беларусь, рыхтуючыся ўводзіць уласныя грошы, зарукай іх стабільнасці меркавала зрабіць свае лясныя багацці. Сёння ў нас ёсць і прамысловасць, і такія-сякія карысныя выкапні, дый адноснай фінансавай стабільнасці старшыню Нацбанка Паўлу Калаўру ўдалося дасягнуць.

Пераходзім да верхняга шэрагу. Першы злева стаіць Аркадзь Смоліч, міністр асветы. Сёння на яго пасадзе — Ігар Карпенка, міністр адукацыі. Праўда, Смоліч яшчэ і географ быў выдатны, а Карпенка дагэтуль бачыць на мапе неіснуючую краіну СССР.

Замест Пётры Крэчэўскага, народнага сакратара кантролю — Леанід Анфімаў, старшыня КДК.

Кастусь Езавітаў, народны сакратар па вайсковых справах, праз сто гадоў стаў Андрэем Раўковым, міністрам абароны. Але па-ранейшаму трывожна глядзіць на ўсход.

Антон Аўсянік выконваў многа розных функцый, але мы выбралі такую: удзел у адборы дэлегатаў на Першы Усебеларускі Кангрэс. Бо куды ж у Радзе-2018 без Лідзіі Міхайлаўны!

І яшчэ адзін сябра Рады, які за сто год змяніў пол. Замест Лявона Зайца, кіраўніка спраў сакратарыята, у 2018-м — не менш важны член каманды Наталля Качанава, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта. Хоць у сучасным беларускім урадзе ёсць і сапраўдны Лявон Заяц — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання. Хто ведае: мо і да кіраўніка Адміністрацыі дарасце.

Во такая выйшла Рада.

Каментары40

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро20

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

Прадпрыемства па абыходжанні з радыеактыўнымі адкідамі схавала структуру і штат пасля прыходу дырэктара з КДБ3

Блізкія 74‑гадовага святара, які загінуў на трасе пад Фаніпалем, кажуць, што ён не перабягаў дарогу, а ратаваў параненага сабаку8

«Яго ўласныя дзеці адпраўляліся ў ГДР». Сузаснавальніца фонду «Дзецям Чарнобыля» пра тое, чаму яго не любіў Лукашэнка6

«Ужо ў СІЗА». За жахлівы падзеж цялят на Гомельшчыне арыштавалі кіраўніка гаспадаркі4

66‑гадовай мінчанцы прысудзілі тэрмін у калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

«Вышэйшае кіраўніцтва Беларусі ў гісторыі з Чарнобылем выявіла вышэйшы пілатаж халуйства»11

Пастаўскі малочны завод патлумачыў, чаму піша ганебную «Белоруссию» на сваіх пачках60

Ціханоўская ў гадавіну Чарнобыля: Расійская ядзерная зброя робіць беларусаў закладнікамі імперскіх амбіцый Расіі11

Чацвёрты від змей можа з'явіцца ў Беларусі праз змяненне клімату5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро20

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць