Грамадства9999

Улады дазволілі Дзень Волі каля Оперы, вызвалілі арганізатараў ад аплаты збораў

Улады дазволілі мітынг і канцэрт 25 сакавіка на Дзень Волі — 100-я ўгодкі абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. 

Мінгарвыканкам дазволіў збор удзельнікаў на пляцоўцы перад Оперным тэатрам з 13:00 да 14:00, мітынг і канцэрт пройдуць з 14:00 да 19:00.

Арганізатары вызваляюцца ад аплаты за паслугі медыкаў, міліцыі, прыборкі тэрыторыі.

Учора паведамлялася, што вядуцца перамовы на ўдзел у канцэрце з Лявонам Вольскім, «Крамай», «Дзецюкамі» і Neuro Dubel.

Нагадаем, што першапачаткова падавалася заяўка на шэсце ад плошчы Якуба Коласа да плошчы Свабоды з правядзеннем там канцэрта. У Мінгарвыканкаме параілі абмежавацца канцэртам або каля Опернага тэатра, або ў парку Янкі Купалы.

У адказ 26 лютага пяць арганізацый — Партыя БНФ, Рух «За Свабоду», АГП, БСДП (Грамада) і асветніцкая ўстанова «Амарока» падалі новую заяўку на акцыю, папрасіўшы дазволіць правядзенне мітынгу і канцэрта каля Опернага тэатра 25 сакавіка з 15:30 да 20:00.

Чыноўнікі Мінгарвыканкама запэўнілі арганізатараў, што на дазволеным мерапрыемстве не будзе забараняцца выкарыстанне нацыянальнай сімволікі.

На правядзенне Дня Волі грошы збіраюцца «Талакой». Больш за палову сродкаў ужо сабрана. Найбольшае ахвяраванне зрабіў 21-гадовы мінскі праграміст Уладзь Чачоткін. Ён ахвяраваў на святкаванне юбілею БНР ажно 2500 рублёў

Чытайце таксама:

Стала вядома, хто можа выступіць на канцэрце ў Дзень Волі

Улады прапануюць правесці Дзень Волі ў цэнтры Мінска, але без шэсця

Мінскі айцішнік Уладзіслаў ахвяраваў на святкаванне юбілею БНР 2500 рублёў. Хто ён такі?

Каментары99

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу39

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

«У мяне валасы як салома!» Якія памылкі мы робім пры доглядзе за валасамі летам

Што за Беларуская вызвольная армія, чый знак заўважылі ў звароце Зяленскага з ультыматумам да Лукашэнкі?43

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па ГПЗ у Арэнбургскай вобласці

Прагноз — вышэй за 40°C. У многіх краінах Еўропы абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі з-за спёкі

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты43

У акупаваным Севастопалі знікла святло5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу39

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць