Навука і тэхналогіі33

Навукоўцы распавялі, колькі разоў астэроіды зблізяцца з Зямлёй да 2050 года і якія з іх найбольш небяспечныя

Буйныя астэроіды памерам да аднаго кіламетра ў дыяметры ў бліжэйшыя 32 гады больш за 10 разоў могуць наблізіцца да Зямлі на небяспечныя адлегласці, перадае РІАН са спасылкай на цэнтр «Антыстыхія».

Найбольш небяспечным з'яўляецца астэроід Апофіс (99942 Apophis) з дыяметрам 393 метры. 13 красавіка 2029 года ён наблізіцца да Зямлі на адлегласць 38,4 тысячы кіламетраў, што блізка да вышыні арбіт геастацыянарных спадарожнікаў (35,8 тысячы кіламетраў). Хуткасць збліжэння складзе 7,42 кіламетра за секунду.

За 2017 год больш за 730 астэроідаў падышлі да Зямлі на адлегласць менш за 10 мільёнаў кіламетраў. З іх астэроіды дыяметрам звыш 100 метраў небяспечна збліжаліся з Зямлёй амаль 100 разоў.

Да буйных касмічных аб'ектаў адносяцца астэроіды, дыяметр якіх складае больш за кіламетр. На Зямлі вядома каля 120 вельмі буйных астэроідных кратараў — астраблемаў. У Беларусі такім ёсць Лагойскі кратар дыяметрам каля 14 км, які ўтварыўся каля 38 мільёнай год таму пасля падзення метэарыта дыяметрам больш за 600 м. 

Чытайце: Лагойскі кратар: геолаг расказвае, як на Беларусь упаў метэарыт і чаму на гэтым месцы знаходзілі алмазы

Падзеннем аднаго буйнога метэарыта некаторыя навукоўцы тлумачаць масавае знікненне жывых арганізмаў (каля 250 мільёнаў гадоў таму). Іншы метэарыт, па гіпотэзе Луіса Альвараса, прывёў да вымірання дыназаўраў.

Параўнальна меншыя аб'екты таксама ўяўляюць сур'ёзную пагрозу Зямлі, бо іх выбухі паблізу населеных пунктаў у выніку ўдарнай хвалі і нагрэву могуць прывесці да значных разбурэнняў, сувымерных з паразай ад атамнага выбуху.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй22

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Тры найбуйнейшыя металургічныя заводы Украіны спынілі працу пасля расійскіх атак. Цэлая галіна прамысловасці аказалася пад пагрозай 10

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам18

Каверын выбачыўся за прапанову эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай66

Дрон ці балістыка? Што гэта за «Пелікан», якім сёння ўкраінцы атакавалі Маскву6

Першая ў гісторыі горада. У Баранавічах дзяўчынку назвалі вельмі рэдкім старажытнагрэчаскім іменем 8

Вядомы расійскі футбаліст паспрабаваў прачытаць фразу па-беларуску і пацярпеў фіяска ВІДЭА15

«Спачатку мы пяць дзён запар пілі піва, а потым пайшлі ў студыю». Беларусы стварылі панк-гурт у Амерыцы і запісалі альбом па-беларуску10

«Маё сэрца разбіта». Эд Шыран выбачыўся пасля скандалу з адхіленнем рэпера Маклмора праз прапалесцінскія лозунгі10

Блінчыкі з шакаладам, пельмені і не толькі. Чым кормяць школьнікаў у новым навучальным годзе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй22

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць