Свет22

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў закон, які прадугледжвае пашырэнне санкцый, мытаў і іншых абмежаванняў у дачыненні да Расіі, а таксама працягвае дзеянне ўжо ўведзеных санкцый супраць Ірана.

Дональд Трамп. Фота: Win McNamee / Getty Images

Раней законапраект ухвалілі абедзве палаты Кангрэса ЗША. Дакумент прадугледжвае санкцыі супраць вышэйшага расійскага кіраўніцтва, алігархаў і членаў іх сем'яў, кампаній банкаўскага і энергетычнага сектараў, а таксама суднаў так званага ценявога флоту Расіі.

Акрамя таго, закон дае прэзідэнту ЗША паўнамоцтвы ўводзіць мыты ў дачыненні да найбуйнейшых купцоў расійскіх энерганосьбітаў. Таксама пашыраюцца магчымасці амерыканскай адміністрацыі для прымянення санкцыйнага рэжыму.

Кангрэсмен Майкл Маккол, які быў ініцыятарам законапраекта, раней падкрэсліваў: ухваленне дакумента напярэдадні зімовых месяцаў важнае, паколькі гэта аказвае ціск на Пуціна і яго саюзнікаў да таго, як Расія можа пачаць наносіць удары па грамадзянскай інфраструктуры — аб'ектах, звязаных з доступам да святла і вады.

Каментары2

  • hm
    19.09.2026
    А как же бизнес-сделки?
  • Лол
    19.09.2026
    Вось быў святы чалавек -Абама. Ну падумаеш Крым аддаў. Затое як прыгожа казаў пра дэмакратыю… А гэты руды клоўн/ агент толькі і ўмее што еўрапейцаў на месца ставіць, Іран бамбіць, Кубу нішчыць і на Расію санкцыі накладаць. Ды яшчэ асмеліўся Меркель за Паўночны паток выказваць, нахал. Ну Красноў, ну агент….

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе12

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць