
KCNA / Reuters
На галоўнай вуліцы Пекіна Чананьцзэ ўзмоцнены меры бяспекі на фоне паведамленняў СМІ аб меркаваным прыбыцці лідара КНДР Кім Чэн Ына ў Кітай.
Раней агенцтва Bloomberg са спасылкай на крыніцу паведаміла, што лідар КНДР ўпершыню з 2011 года пакінуў краіну і здзяйсняе візіт у Пекін.
Афіцыйных пацверджанняў, што Кім Чэн Ын знаходзіцца ў Пекіне пакуль няма.
Улады Паўднёвай Карэі не выключаюць, што спецыяльным цягніком з КНДР мог прыбыць іншы высокапастаўлены чыноўнік.
Каментары