«4 красавіка ў ходзе планавых заняткаў па агнявой падрыхтоўцы на агнявым гарадку 120 асобнай механізаванай брыгады вайскоўцамі тэрміновай ваеннай службы, якія ўваходзілі ў экіпаж БМП, былі парушаныя меры бяспекі пры дзеяннях пры ўзбраенні баявых машын. У выніку адзін з членаў экіпажа старшы механік-кіроўца БМП радавы Дзмітрый Мікалаевіч Удод атрымаў агнястрэльнае раненне, несумяшчальнае з жыццём», — паведамляе сайт Мінабароны.

Дзмітрый Удод быў прызваны ў Калінкавічах. Фота з сацыяльных сетак.
Адбылося ўсё пад Мінскам, на палігоне ва Уруччы.
Вядома, што ў хлопца трапілі з танкавага кулямёта Калашнікава, якім абсталёўваюцца БМП. Як так адбылося, высвятляе камісія Мінабароны і следчыя.
Камісію па расследаванні абставінаў і прычын здарэння узначаліў намеснік міністра абароны.
Чытайце таксама: Маці забітага салдата: «Мы з мужам вельмі хацелі, каб сын пайшоў у войска»
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары