Меркаванні22

Урокі маёй эміграцыі

Кастусь Бандарук расказвае ў сваім блогу, як ён выехаў і як вярнуўся.

Пару месяцаў таму мой сябра і зямляк зь Беласточчыны Ян Максімюк напісаў пра сваю 10‑гадовую эміграцыю — «Выяжджаць ці не выяжджаць». Я таксама хачу расказаць пра сваю 20‑гадовую «доўгую дарогу дадому».

Ян пісаў, што любая эміграцыя мае свае мінусы і плюсы. Ягонае матэрыяльнае становішча ў замежжы палепшылася, як і ў пераважнай большасьці эмігрантаў, але пры гэтым ён лічыць, што за ад’езд з Радзімы заўсёды прыходзіцца нечым расплаціцца, што «эміграцыя ‑‑ ці то палітычная ці эканамічная ‑‑заўсёды зьвязаная з духоўным і сацыяльным выкараненьнем як сваім, гэтак і сваіх дзяцей».

Першая цана

Мая эміграцыя не была ні палітычнай ні эканамічнай. Калі ў ліпені 88‑га году я зьяжджаў ў ЗША, ня ехаў туды дзеля заробку. Як сьвятар ў Беластоку я зарабляў няблага і цягам 10‑ці гадоў здолеў памяняць тры аўтамабілі. Не зьяжджаў я і з прычыны непрыманьня камунізму, бо я зь ім ніколі і не змагаўся. Ён быў для мяне ідэалягічны чужы, але проста абыякавы, ды і ў самым адыёзным, савецкім варыянце ў Польшчы яго наагул ніколі не існавала, а да таго‑ж у канцы 80‑х ён ужо канаў.

Я проста уцёк ад свайго япіскапа з прычыны асабістага канфлікту зь ім,
з прычыны празьмернай эксплюатацыі і адначасовага зьдзеку зя ягонага боку, ня маючы магчымасьці адвязацца ад яго па‑добраму. Гэты быў акт роспачы. Я добра ведаў, што за гэтае непаслушэнства прыйдзецца заплаціць забаронай выконваньня сьвятарскіх абавязкаў ва ўсіх так званых «кананічных» цэрквах. Шчыра веруючы, аўтар некалькі падручнікаў для навучаньня рэлігіі, іканапісец, папулярны духаўнік моладзі і з рэпутацыяй добрага прапаведніка, ў адзін момант я стаў для сваёй царквы дэзэрцірам ды рэнэгатам і застаюся ім да сёньняшняга дня. Вось тая была першая цана, якую прыйшлося заплаціць за сваю эміграцыю.

Пасьля была разлука з жонкаю і 10‑гадоваю дачкою, якія далучыліся да мяне ў Чыкага толькі праз год.
Сьвятарская служба ў беларускай царкве (якая, як і большасьць цэркваў у ЗША, не пераймалася аніякімі забаронамі ні анафэмамі з Польшчы) не давала задавальненьня. Вернікаў мала. Ня было да каго прамаўляць. Сьвятарская служба была непаўнавартасная, заробак сымбалічны. Дзеля утрыманьня прыходзілася цяжка і з пачуцьцём прыніжэньня працаваць на фабрыцы свайго‑ж парафіяніна. Жыльлё горшае, чым ў Беластоку, і да таго‑ж у дрэнным, задрыпаным раёне. Расчараваньне жонкі, пачуцьцё адчужанасьці, дэградацыі і бессэнсоўнасьці такога жыцьця, маё і ейнае ( за выключэньнем дачкі) няўменьне асымілявацца ў чужое асяродзьдзе, гэтая тая другая цана, якую прыйшлося заплаціць за сваю эміграцыю.

Думкі пра вяртаньне

Выратаваньнем стаў пераезд у 91‑м у Мюнхэн і праца на беларускай Свабодзе. Стала бліжэй да Беласточчыны, пачасьціліся кантакты са сваякамі і сябрамі. Палепшылася матэрыяльнае становішча. Журналісцкая праца, у прыватнасьці рэлігійныя перадачы, давала мне як чалавеку з літаратурнымі зацікаўленьнямі і пэўным досьведам задавальненьне і адчуваньне, што раблю нешта карыснае і пры тым для беларускай справы, якая была для мяне блізкай з юнацтва, раблю тое, што люблю і ўмею рабіць. Аднак і жыцьцё ў Мюнхэне, паўсюль чуючы пагардлівае слова « auslender» (чужынец) не давала поўнага задавальненьня. Ужо тады я пачаў думаць‑як‑бы купіць хату на Беласточчыне і вярнуцца дадому.

Яшчэ 13 з 20‑ці гадоў эміграцыі я пражыў з сям’ёю у Празе. Праца тая ж, што і ў Мюнхэне, толькі больш актыўная і плённая, ва ўзорным калектыве таленавітых, адданых сваёй журналісцкай прафэсіі і беларускай справе людзей. Прыгожы горад, адсутнасьць моўнага бар’еру і яшчэ бліжэй да Беласточчыны. У Празе

мая дачка атрымала англамоўную вышэйшую адукацыю і выйшла замуж. Я зразумеў, што яна ўжо даўно не падзяляе маёй тугі за роднымі мясьцінамі.
Яна можа жыць і адчуваць сябе аднолькава камфортна ў любой краіне, што дарэчы і адбылося , бо жыла у Партугаліі, а зараз жыве ды працуе ў Маямі (ЗША). Затое мы з жонкай далей лічылі, што нават цікавая праца ў прыязным асяродзьдзі і калектыве ды жыцьцё ў Празе ў нас часовыя, што ўсё ж нашае месца на Беласточчыне ‑‑ з думкай аб чым і загадзя, восем гадоў таму, купілі там хату.

Ці варта было эміграваць?

Уладкоўваючыся «на сваім», зноў з цяжкасьцю прызвычайваемся да новых рэаліяў.
Цягам 20‑ці гадоў усё тут зьмянілася. Шмат хто нас не памятае. як пісаў Ясенін « в стране своей я словно иностранец». Нават кантакты са сваякамі і жменькай верных сяброў не такія і частыя. Усе занятыя, усе працуюць. Усе скардзяцца на дарагавізну і малыя заробкі, прапанова відавочна перавышае попыт, але вілаў і дарагіх аўтамабіляў безьліч, а традыцыйна бедная Беласточчына ўся выразна багацее. Мае некаторыя знаёмыя са сваімі бізнэсамі жывуць больш заможна, чым мы з жонкай, хаця і ніколі не выяжджалі на Захад. Проста Захад прыйшоў да іх. З немалым зьдзіўленьнем назіраю, што агрэсіўны капіталізм з багатымі супэрмаркетамі і назойлівымі рэклямамі адносна лёгка прыжыўся і упісаўся ў тутэйшы сялянскі мэнталітэт.

Такая была мая эміграцыя, а насамрэч ‑‑ «доўгая дарога дадому». Цяпер, падсумоўваючы яе вынікі, неаднойчы думаю:

а можа і ня варта было нікуды зьяжджаць?
Праўда, эміграцыя ўзбагаціла жыцьцё, задаволіла прагу пазнаньня сьвету і не была страчаным часам. Асабліва цёпла ўспамінаю працу на «Свабодзе», але і з улікам гэтага, на падставе уласнага досьведу, за Янам Максімюком магу кожнаму параіць, што перш чым зьехаць за мяжу ‑‑ няхай ён добра падумае.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы1

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Вытворца лялек Лабубу абышоў па сваёй капіталізацыі «Газпрам»2

Навошта мужчыны шлюць жанчынам дыкпікі?22

Аб'яднаны пераходны кабінет выказаўся адносна дыкпікаў Стрыжака18

Калумбійскі порнаакцёр спачатку забіў, а пасля расчляніў двух сваіх знаёмых-брытанцаў3

«Бураць, бураць і атрымліваюць ваду». Лукашэнку давялося тлумачыць, чаму знайсці радовішчы нафты не так проста8

Ціханоўскі пасля шуміхі вакол яго слоў пра аўтаномныя «астравы» беларусаў за мяжой патлумачыў сваю пазіцыю24

Наўседа выказаўся наконт ідэі Ціханоўскага пра аўтаномныя «астравы» беларусаў у розных краінах30

У офіс расійскага тэлеграм-канала Baza прыйшлі сілавікі, галоўны рэдактар затрыманы

На плошчы Якуба Коласа ў Мінску прыбралі знакамітую тратуарную плітку з васількамі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы1

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць