Грамадства66

Лукашэнка і Пракаповіч даказваюць гарантаванасьць укладаў

А даказваюць яны таму, што, «апошнім часам у сувязі з падзеямі ў суседніх краінах да нас стала зьвяртацца вельмі шмат замежных грамадзян з просьбай разьмясьціць свае ўклады ў банкаўскай сыстэме Рэспублікі Беларусь». І абяцаюць падмацаваць гарантыі дэкрэтам ды нават адмяняюць дэклярацыі.

Лорд Бэл ці ня лорд Бэл, але афіцыйная справаздача пра чарговую сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком Нацбанку Пятром Пракаповічам чытаецца як распрацоўка піяр-агенцтва:

«У Беларусі будзе гарантавана поўнае вяртанне ўсіх укладаў у банках. Такая магчымасць будзе прадугледжана ў Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, праект якога даручана ў сціслыя тэрміны падрыхтаваць Нацыянальнаму банку. Гэта даручэнне Аляксандр Лукашэнка даў 17 кастрычніка старшыні праўлення Нацыянальнага банка Пятру Пракаповічу, паведамілі БЕЛТА.

У дэкрэце будуць прадугледжаны дзяржаўныя гарантыі па ўсіх укладах, незалежна ад іх велічыні, а таксама прадугледжаны прыём укладаў насельніцтва як для грамадзян Рэспублікі Беларусь, так і замежных грамадзян не толькі ў неабмежаваных аб'ёмах, але і без дэкларацый, з поўным захаваннем тайны ўкладаў у адпаведнасці з беларускім заканадаўствам.

Пётр Пракаповіч адзначыў, што падрыхтоўка гэтага дакумента выклікана таксама і тым фактарам, што апошнім часам у сувязі з падзеямі ў суседніх краінах да нас стала звяртацца вельмі шмат замежных грамадзян з просьбай размясціць свае ўклады ў банкаўскай сістэме Рэспублікі Беларусь.

А. Лукашэнка таксама даручыў Нацбанку тэрмінова ўнесці на разгляд тыя нарматыўныя дакументы, якія дадуць магчымасць Беларусі ўвайсці ў лік першых 30 краін-лідэраў у свеце па стварэнню спрыяльных умоў крэдытавання. Таму ўжо на наступным тыдні будуць унесены адпаведныя дакументы.

Як запэўніў Пётр Пракаповіч, стабільны стан нацыянальнай валюты будзе забяспечвацца ў поўным аб'ёме да канца года.

Паводле слоў кіраўніка Нацбанка, у гэтым годзе адзначаюцца беспрэцэдэнтна высокія аб'ёмы крэдытавання.

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка асабліва падкрэсліў, што беларуская плацежная сістэма па-ранейшаму працуе ўстойліва, стабільна і без збояў.

Уклады насельніцтва за 9 месяцаў бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыліся больш як на Br2,8 трлн. Як лічыць Пётр Пракаповіч, гэта вельмі важна на фоне тых негатыўных з'яў, што адбываюцца з укладамі насельніцтва ў суседніх краінах і ў цэлым у свеце».

Гэтыя бравурныя заявы маюць на мэце супакоіць грамадзянаў і запабегчы вываду ўкладаў — банкруцтвы банкаў і цэлых краінаў ланцугом распаўсюджваюцца па свеце.

Слухаючы гэтыя заявы, думаеш: а ці даведаемся мы надалей праўдзівую статыстыку?
Пасля таго як публікацыя вынікаў банкаўскага верасня, падзенне золатавалютных запасаў на 10% за адзін месяц, выклікалі трывогу ўкладчыкаў, ці не пойдуць улады на дэзінфармацыю аб стане банкаўскай сістэмы? Піяр-даклад Пракаповіча выклікае такія прадчуванні. Тым больш што аднойчы такое ўжо здаралася: на хвалі панічных настрояў напярэдадні аднаго з газавых канфліктаў з Расіяй. Тады падобная тактыка спрацавала.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Рэжысёрка фільма пра «СВА» звалілася з моста ў Асеціі і загінула14

Дзяўчынка сустрэла на лецішчы мядзведзя. Ён мірна адпачываў у двары1

Папулярны трэвел-блогер з Польшчы наведаў Беларусь. Такіх цэн і колькасці камер ён не чакаў14

«Вольны Кіеў — Свабодны Мінск». Ціханоўская прадэманстравала чыгуначны квіток ФОТАФАКТ6

Ціханоўская пра ўдары Расіі па Украіне: Кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму10

«Было толькі $1000»: гэтыя мінчукі купілі кватэру амаль без ашчаджэнняў3

Прымусовыя аборты і продаж цнатлівасці. Былая гейша расказала пра цёмны бок сваёй працы

Ціханоўская прыехала на могілкі да Марыі Зайцавай2

Статкевіч — Калеснікавай: Людзі не скаціна на базары35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць