Улада33

Эўрапейскі Гандурас

У рэйтынгу росквіту Беларусь займае 78‑е месца са 104. Мы знаходзімся між Манголіяй і Ліванам. Сьледам за намі Гандурас, Пакістан, Нікарагуа, Гана, Мазамбік. Самы апошні — Емэн.

Паводле Рэйтынгу росквіту, складзенага Legatum Institute, Аўстралія прызнана самай квітнеючай краінай сьвету.

Ацэнка дзяржаваў праводзілася па 44 параметрах.

Сярод іх улічваўся ўзровень даходу, эканамічнае разьвіцьцё і задаволенасьць жыцьцём жыхарамі пэўнай краіны, а таксама здароўе нацыі, наяўнасьць якаснай адукацыі ды рэлігійная свабода.

«Мэта нашага рэйтынгу — вызначэньне ўзроўню росквіту не самой краіны, а яе насельніцтва, задаволенасьцю жыцьцём усіх грамадзянаў», — мяркуе Уільям Інбодэн, віцэ‑прэзыдэнт Legatum Institute.

Такім чынам супаставіўшы ўсе парамэтры, самай квітнеючай краінай сьвету зьяўляецца Аўстралія.

Другое месца дзеляць Аўстрыя і Фінляндыя, 4‑е — Нямеччына, Сінгапур і ЗША, 7‑е — Швайцарыя, 8‑е — Ганконг, 9‑е — Данія і Новая Зэляндыя.

Славенія і Чэхія займаюць 23‑е месца, Славакія — 31‑е месца.

Эстонія — 36‑е (гэта найлепшы паказчык сярод краін былога СССР), Польшча — 38‑е, Латвія — 41‑е, Казахстан — 56‑е, Расея — 57‑е, Украіна — 68‑е.

Беларусь займае толькі 78‑е месца (паводле эканамічных паказчыкаў Беларусь знаходзіцца на 70‑м месцы, паводле задаволенасьці жыцьцём ‑‑ на 81‑м).
Прычым за год наша краіна зьляцела на шэсьць пазыцый у агульным рэйтынгу. Узровень даходу на душу насельніцтва складае 10 тыс. 900 даляраў у год. Гэта на мяжы узроўню нізкіх (да 10 000 даляраў) і сярэдніх даходаў на душу наесльніцтва (ад 10 000 да 20 000).

На 77‑м месцы знаходзіцца Манголія, на 79‑м — Ліван. З краінаў СНД горшыя справы толькі ва Ўзбэкістана (ён 80‑ты) ды Малдовы. Гэта краіна — на 83‑м месцы разам з Гандурасам.

Сямёрка найгоршых краін наступная:

Нэпал, Зімбабвэ, Танзанія, Цэнтральна‑Афрыканская Рэспубліка, Малі, Замбія, Емэн (гэта краіна займае апошні, 104‑ты, радок).

Што праўда, у гэтым рэйтынгу ўлічана толькі палова усіх краін сьвету. Адсутнічае, у рэйтынгу росквіту, напрыклад Літва, Туркменія, Кыргызстан, Таджыкістан.

Глядзі яшчэ:
Profile Belarus

Каментары3

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Шатл-бас спачатку спыніўся, а потым пачаў павольна каціцца назад». Беларус, які стаў відавочцам аварыі ў Тайландзе, расказаў падрабязнасці

У Партугаліі адмяняюць абарону для беларусаў, якія выехалі з Украіны падчас вайны10

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай17

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці6

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць