Грамадства2929

У Львове звольнілі настаўніцу, якая павіншавала Гітлера з днём нараджэння ў фэйсбуку

20 красавіка дэпутат Львоўскага гарадскога савета ад партыі «Свабода», настаўніца Мар'яна Бацюк распаўсюдзіла ў фэйсбуку віншаванне з днём нараджэння лідара Трэцяга Рэйху Адольфа Гітлера. Расійскія прапагандысцкія СМІ адразу ж падхапілі гэтую навіну. Сама настаўніца сцвярджала, што яе старонку ўзламалі.

«Ну, мабыць, гэта нейкі напад на мяне, на маю палітычную сілу, я не ведаю, у чым справа і чаму менавіта цяпер, чаму менавіта ў гэты дзень. Я вучу дзяцей, вучу патрыятызму і гэта дзіўна, што такія рэчы з'яўляюцца на маёй старонцы, вядома, я гэтага не рабіла», — запэўнівала Мар'яна Бацюк.

Кіраўнік школы, дзе Мар'яна Бацюк працавала настаўнікам і намеснікам дырэктара, кажа, настаўнікаў у сацыяльных сетках не кантралюе, а пра пост даведаўся ад журналістаў. Учынак калегі асудзілі ўсе настаўнікі, было прызначана службовае расследаванне.

Мар'яна Бацюк.

А сёння стала вядома, што Мар'яну Бацюк звольнілі з працы. Пра гэта паведамляе прэс-служба гарсавета Львова і мэр Львова Андрэй Садавы.

Але пра звальненне настаўніцы расійскія СМІ не напісалі.

Адзначаецца, што Бацюк афіцыйным лістом запрашалі 24 красавіка ў «Гарадскі цэнтр інфармацыйных тэхналогій», каб яна магла растлумачыць сваю пазіцыю. Аднак настаўніца не з'явілася для тлумачэнняў. І рашэнне аб звальненні было прынята ў сувязі з адсутнасцю афіцыйных аспрэчанняў напісанага ў фэйсбуку.

А сёння, 25 красавіка, Мар'яне Бацюк у памяшканні школы было паўторна прапанавана даць доступ да архіва яе акаўнта ў Facebook, аднак, яна адмовілася гэта зрабіць.

Каментары29

Цяпер чытаюць

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага41

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Усе навіны →
Усе навіны

Спёка. Як выжыць і паводзіць сябе ў такое надвор'е?1

Зараз афіцыйна: у нядзелю ў Беларусі да +37°С2

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт3

Сырскі: Праз пагрозу наступу з боку Беларусі Украіне давядзецца стварыць новыя брыгады8

Ва Уфе чутныя выбухі. Імаверна, атакаваны мясцовы НПЗ 

У Смалявічах апошнім часам даўка смярдзіць гноем. А чаму?5

37‑гадовага будаўніка з Брэста асудзілі па двух цяжкіх палітычных артыкулах2

У навічка НБА з топ-30 драфта бацька — беларус: вырас у галечы, дзеля развіцця сына прадаў матацыкл2

У метро пабілі легенду Мінска — жанчыну, якая шмат гадоў спявае пра Ісуса70

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага41

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць