Свет3737

Скандальны расійскі протаіерэй расказаў, адкуль у яго на грудзях больш за 40 медалёў і ордэнаў ФОТА

На грудзях святара, сфатаграфаванага падчас епархіяльнага сходу, карыстальнікі сацсетак налічылі больш за 40 узнагарод. Сам протаіерэй у размове з радыёстанцыяй «Говоріт Москва» растлумачыў, што надзеў медалі па просьбе патрыярха Кірыла.

«Было такое пажаданне патрыярха, каб на епархіяльны сход усе прыйшлі з ўзнагародамі. Ну, я ўсе, якія былі, і надзеў. Там розныя ёсць: і ўрадавы ордэн, і ўсякія знакі ад тых вайскоўцаў, сілавых структур, дзеля якіх я працаваў 15 гадоў. Потым ёсць ордэны Украінскай праваслаўнай царквы і нават ад некаторых, па-мойму, унутраных войскаў Украіны за тое, што я, калі ў нас быў мір і сяброўства, лекцыі там чытаў для іх. Узнагароджвалі там, дапусцім, 200 гадоў міністэрства ўнутраных спраў, таму што я і з імі меў пастаянныя не толькі сувязі, але і працаваў па ўмацаванні маральнага стану. Ад Федэральнай службы выканання пакарання два медалі: залаты і сярэбраны, ад войска за баявую садружнасць. Шмат там, але ў асноўным такія медалі».

Смірноў адзначыў, што не памятае дакладна, колькі ў яго ўзнагарод.

«Я не лічыў. І потым у мяне з лічбамі цяжкасці, я іх забываю. Вось тэлефон ніяк не магу свой запомніць. Калі пакласці [узнагароду] перада мной, я згадаю, што і як. Каму хочацца, хай [лічаць]. Я памятаю, Ксенія Анатольеўна (Сабчак — НН) спрабавала лічыць. Добра, што той, хто мяне зняў, ракурс узяў бакавы, гэта палягчае задачу».

Протаіерэй таксама падкрэсліў, што ніколі не імкнуўся сабраць як мага больш ордэнаў.

«Я амаль 40 гадоў у царкве служу, у мяне пабольш [чым у іншых], тым больш у мяне была такая пасада. Ну, так здарылася, я да гэтага ніяк не імкнуўся і ніколі не клапаціўся.

Але дзякуючы гэтаму я цяпер ветэран працы. Таму што той, хто мае дзяржаўныя ўзнагароды, дае невялікую прыбаўку да пенсіі. Таму, каму трэба, хай зайздросцяць».

Раней у сацсетках з'явілася фатаграфія протаіерэя Дзімітрыя Смірнова з мноствам узнагарод на грудзях. Карыстачы адзначалі, што святар ніколі не ваяваў і не служыў у войску.

Протаіерэй Дзімітрый Смірноў у 2011—2013 гадах узначальваў Сінадальны аддзел Маскоўскага патрыярхату па ўзаемадзеянні з узброенымі сіламі і праваахоўнымі ўстановамі. Цяпер ён — старшыня Патрыяршай камісіі па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства, прарэктар праваслаўнага Свята-Ціханоўскага гуманітарнага ўніверсітэта, дэкан факультэта праваслаўнай культуры Вайсковай акадэміі ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння імя Пятра Вялікага.

Каментары37

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА1

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку2

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

У Крыме талоны на паліва больш не прадаюцца2

Больш за 30 ператрусаў па ўсёй краіне. Што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх6

Беларускае падраздзяленне ва Украіне апублікавала ВІДЭА са сваёй баявой працай2

Аляксей Хлястоў на свабодзе10

«Лепш 28‑м членам ЕС, чым 51‑м штатам ЗША». Прэзідэнт Фінляндыі прапанаваў запрасіць у Еўрасаюз Канаду5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА1

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць