Усяго патроху55

На Гаваях прачнуўся Кілауэа — самы актыўны вулкан у свеце

Новая вулканічная актыўнасць Кілауэа выклікала «магутнае распырсквання лавы».

Пасля таго, як пачалася новая серыя вывяржэнняў самага актыўнага вулкана ў свеце Кілауэа, Вялікі востраў Гаваі ўскалыхнуў шэраг магутных землятрусаў, піша Бі-бі-сі.

Адзін з іх — з магнітудай 6,9 — з'яўляецца наймацнейшым землятрусам, зафіксаваным на тэрыторыі ЗША з 1975 года.

На востраве часова знікла падача электраэнергіі, мясцовыя жыхары і турысты павінны былі пакінуць свае дамы. Але папярэджанняў аб цунамі няма.

Вывяржэнне Кілауэа пачалося напярэдадні — гэта самы малады наземны вулкан на гавайскіх астравах.

У суботу вулкан працягнуў выкідаць фантаны лавы вышынёй 30 метраў. Некалькі дамоў разбурана, на трох вуліцах з'явіліся расколіны.

Агенцтва па абароне грамадзянскага насельніцтва ЗША заклікала ўсіх, хто ўсё яшчэ знаходзіцца недалёка вулкана, эвакуіравацца.

Там адзначылі, што ў паветры сканцэнтраваныя смяротна небяспечныя ўзроўні дыяксіду серы, і ратавальнікі не змогуць нікому дапамагчы.

На вялікай адлегласці ад вулкана бачны вялікі слуп дыму і попелу.

Напярэдадні на самым вялікім з гавайскіх астравоў абвясцілі абавязковую эвакуацыю 1700 мясцовых жыхароў.

Паводле сведкаў, лава пачала вылівацца на дарогу, стварыўшы вогненную сцяну. Вакол было чуваць пах серы і паленага дрэва.

Амерыканскі Чырвоны Крыж адкрыў пункты аказання дапамогі.

На мінулым тыдні лава з вулканічнага кратара Пуу Оо ўжо разлівалася і дасягнула населеных пунктаў.

Як напісаў у твітары гавайскі губернатар, у рэгіёне пачала працу нацыянальная гвардыя — для дапамогі з эвакуацыяй і падтрымання бяспекі.

Вулкан Кілауэа на выспе Гаваі — самы актыўны вулкан у свеце. Апошняе яго вывяржэнне працягваецца ад 1983 года.

Вулкан вельмі непрадказальны і небяспечны, але паглядзець на яго ўсё адно штогод прыязджаюць тысячы турыстаў.

Каля вяршыні вулкана нават пабудаваны музей, у якім сабралі звесткі пра вулканы Нацыянальнага парку «Вулканы Гаваяў» і іх вывяржэнні.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты14

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Італія выслала ў Мінск двух беларусаў адразу пасля іх вызвалення з турмы1

Беларускія навукоўцы вывелі сліву — кажуць, у свеце аналагаў няма1

Пуцін на перамовах па Украіне можа патрабаваць вяртання НАТА да межаў 1997 года13

У Германіі беларус спрабаваў атрымаць лекі на 7000 еўра па падробленым рэцэпце1

Беларус памёр у кітайскай правінцыі Хайнань1

У Пецярбургу цела двухгадовага дзіцяці знайшлі ў халадзільніку. Яго бабулю забілі да смерці. Падазраваны — настаўнік матэматыкі8

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $50020

Ці стане Францыя рызыкаваць Парыжам, баронячы Варшаву? Французскі «ядзерны парасон» такі ж сумнеўны, як амерыканскі7

Венядзіктаў: У адным з абменаў, пра які гучна не казалі, Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх наёмнікаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты14

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць