У рэанімацыйным аддзяленні Гомельскай гарадской бальніцы хуткай дапамогі памёр 13-гадовы хлопчык, які зваліўся з парэнчаў набярэжнай у раку, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні аховы здароўя аблвыканкама.
Хлопчык памёр 10 мая. Дактары змагаліся за яго жыццё з 7 мая. Як паведамлялася, падлетак у кампаніі сяброў гуляў па парэнчах на набярэжнай у Гомелі і ўпаў у раку. З вады яго дасталі выратавальнікі і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі. У бальніцу хлопчык быў дастаўлены ў стане клінічнай смерці.
«Медыкамі быў праведзены ўвесь комплекс лячэбна-дыягнастычных мерапрыемстваў, аднак з-за працяглай гіпаксіі незваротна пацярпелі жыццёва важныя органы, што і з'явілася прычынай смяротнага выніку», - пракаментавалі ва ўпраўленні.

Каментары