Літаратура

Сёння спыняецца прыём заявак на ўдзел у сёлетняй Прэміі Гедройца

Аргкамітэт літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца 2018 нагадвае, што заканчваецца прыём заявак на ўдзел у Прэміі. Намінавацца могуць кнігі, напісаныя на беларускай мове, у жанрах мастацкай і дакументальнай прозы, выдадзеныя ў папяровым альбо электронным варыянце паміж 1 студзеня і 31 снежня 2017 года. Прыём заявак будзе завершаны 31 траўня ў 23:59

Заяўка павінна ўтрымліваць:

1. кароткія звесткі, кантактныя нумары тэлефонаў і адрасы намінатараў;

2. кароткую творчую біяграфію аўтара альбо кожнага з калектыву суаўтараў;

3. поўную назву і анатацыю кнігі;

4. урывак да 10 тысяч знакаў, які можа быць апублікаваны або прадстаўлены публічна Аргкамітэтам Прэміі;

5. кнігу ў электроннай версіі і ад 2 да 7 папяровых асобнікаў кнігі;

6. выяву вокладкі кнігі ў электроннай версіі.

У электронным выглядзе заяўкі і кнігі дасылайце на адрас: [email protected]

Папяровыя кнігі для ўдзелу ў конкурсе можна даслаць на паштовы адрас: 220012, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, д. 31, офіс 906.

Запрашаем усіх зацікаўленых выкарыстаць апошні шанец і прыняць удзел у самай прэстыжнай прэміі ў Беларусі.

У журы прэміі сёлета ўвайшлі пераважна крытыкі і літаратуразнаўцы: Валянцін Акудовіч, Ала Брадзіхіна, Ганна Бутырчык, Пятро Васючэнка, Сяргей Кавалёў, Марына Казлоўская, Ціхан Чарнякевіч.

Узнагароджанне пераможцы Прэміі Гедройца 2018 уступна плануецца ў верасні. Суарганізатарамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу23

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

У Егіпце ўнутры старажытнай муміі знайшлі рукапіс Гамера1

Кацярына Андрэева: Я была маральна гатовая за той стрым адседзець два гады, але ўсё пасыпалася, калі інкрымінавалі здраду дзяржаве3

Трамп заявіў пра «поўны кантроль» над Армузскім пралівам і расказаў пра хаос у кіраўніцтве Ірана4

«Белсаюздрук» ужо праз тыдзень стане часткай «Белпошты»4

У санкцыйны спіс ЕС уключылі Беларускую нафтавую кампанію і «Волат-Санцзян»1

Пад Бабруйскам з-за пылавога воблака сутыкнуліся пяць аўтамабіляў1

Маджтабе Хаменеі будуць ставіць пратэз нагі і рабіць пластычную аперацыю1

У Мазыры шматдзетная маці два гады даглядала інваліда, а пасля забіла яго2

Міхаіл Гуцэрыеў збіраецца прыйсці ў беларускую сельскую гаспадарку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу23

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць