Грамадства7777

Гаспадар скандальнага рэстарана ў Курапатах — 54-гадовы бізнэсмен Леанід Зайдэс

У цэнтры ўвагі грамадства застаецца рэстаран «Паедзем, паядзім» (ранейшая планаваная назва «Бульбаш-Хол»), які днямі адкрыўся побач з месцам масавых расстрэлаў у Курапатах. Актывісты працягваюць бестэрміновую акцыю пратэсту ля ўвахода ва ўстанову.

«Наша Ніва» сабрала юрыдычную інфармацыю, датычную рэстарана, з’яўленне якога выклікаў скандал.

Тэрыторыя, якую займае рэстаран, агулам складае 1,2 гектара. Ад канца 2007 года плошчу ўзяла ў арэнду кампанія «БелРэстІнвест». Зямля бралася ў два этапы, дамова дзейнічае да 30 кастрычніка 2106 года. За арэнду зямлі кампанія плаціць $1401,66 на год. Штомесяц гэта менш за $117.

Што такое «БелРэстІнвест»? У кампаніі тры заснавальнікі:

  1. Сумеснае таварыства з абежаванай адказнасцю «КварталМЗС» (Беларусь) — 50%
  2. Кампанія з абмежаванай адказнасцю Лентон Реалці ЛЛС (ЗША) — 33,3%
  3. Закрытая акцыянерная кампанія з абмежаванай адказнасцю Білсі Інвестментс Лімітэд (Кіпр) — 16,7%.

Такім чынам, рэстаран стаіць на тэрыторыі, якую арандуе беларуска-амерыканска-кіпрская кампанія «БелРэстІнвест». Аднак займаецца дзейнасцю гэтага рэстарана іншая кампанія, таварыства з абмежаванай адказнасцю «Амізбел».

Яно было створана год таму і цалкам належыць таварыству з абмежаванай адказнасцю «Белнаватэкс груп». Гэта кампанія, у сваю чаргу, мае наступных заснавальнікаў:

  1. Грамадзянін Беларусі Леанід Зайдэс (32%)
  2. Грамадзянка Ізраіля Аліна (Ала) Сурыс (24,5%)
  3. Кампанія з абмежаванай адказнасцю Лентон Реалці ЛЛС (ЗША) — 29%
  4. Закрытая акцыянерная кампанія з абмежаванай адказнасцю Білсі Інвестментс Лімітэд (Кіпр) — 14,5%.

Як бачна, назвы замежных кампаній, якія былі заснавальнікамі «БелРэстІнвест» і «Белнаватэкс груп» супадаюць.

Найбольшую долю ў рэстаране «Паедзем, паядзім» мае 54-гадовы Леанід Зайдэс.

На яго старонцы ў фэйсбуку ў якасці месца паходжання пазначаны Слуцк.

Бізнэсмен жыве ў катэджным пасёлку на вуліцы Кальцова ў Мінску. Падысці да яго дома немагчыма — пасёлак знаходзіцца пад аховай і закрыты для наведнікаў.

Фота з фэйсбука Леаніда Зайдэса.

Паводле інфармацыі Ej.by, прадпрымальнік з’яўляецца адным з суўладальнікаў «Нашай рэстараннай групы». У гэты бізнэс уваходзяць элітныя рэстараны «Гранд Куршавель» і TheView.

Звяртае на сябе ўвагу, што Зайдэс мае спецыфічны інтарэс да слова «бульбаш». «Бульбаш-хол» — не адзіная яго фантазія. У 2015 годзе бізнэсмен меў дачыненне да адкрыцця «Бульбаш-пляжа» на беразе Заслаўскага вадасховішча. Праз год яго перайменавалі.

Каментары77

Цяпер чытаюць

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка6

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна21

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання3

Зміцер Дашкевіч: У выгнанні я валацуга, але маю тое, чаго цяпер не было б для мяне ў Беларусі — магчымасць прыносіць Госпаду плод17

Прыкладна палова людзей, якія выжылі пасля тэрактаў 11 верасня, захварэла на рак3

У Францыі зноў абвастрылася спрэчка вакол карціны Марка Шагала пад столлю Парыжскай оперы2

У Нью-Ёрку аднавілі Вежы-блізняты ў натуральную велічыню з дапамогай 2977 дронаў — па колькасці ахвяр тэракта 11 верасня2

«Эвалюцыя закончылася». Шрайбман раскрытыкаваў Ціханоўскую за нязменнасць наратываў73

Дзяўчыну не пусцілі ў мінскае метро з сабакам — давялося надзяваць пакет ФОТАФАКТ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка6

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць