Пра гэта БелТА паведамілі ў Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах.
Усё адбылося 18 чэрвеня на вадаёме ў вёсцы Малейкаўшчына Лідскага раёна. Двое хлопчыкаў - 12 і 14 гадоў - плавалі на надзіманым матрацы. На вадаёме размешчаны выратавальны пост, аднак дзеці адпачывалі па-за зонай яго дзеяння.
«У нейкі момант матрац перакуліўся, хлопчыкі апынуліся ў вадзе, сталі тануць і клікаць на дапамогу. Гэта заўважыў матрос-выратавальнік, дзеці былі дастаўлены на бераг», - распавялі ў Гродзенскай абласной арганізацыі Асвода. Там таксама адзначылі, што з пачатку года на вадаёмах рэгіёну выратаваны ўжо 22 чалавекі.
Каментары