Ізраільскі суд выставіў абвінавачванне 21-гадоваму грамадзяніну Украіны Дзмітрыю Тыкляну, якому інкрымінуецца ненаўмыснае забойстве 43-гадовага грамадзяніна Малдовы Аляксея Гунта.
Падставай для канфлікту стала слова «хахол», прамоўленае малдаванінам у бок украінца. У адказ абвінавачваны пачаў наносіць крыўдзіцелю ўдары кулаком па галаве. Спробы мінакоў разняць апанентаў поспехам не скончыліся. Адзін з удараў быў настолькі моцным, што Гунта зваліўся і атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму.
Украінец пражывае ў Ізраілі з лютага 2018 года. Ён зарабляе на жыццё рамонтнымі працамі.
Каментары