Свет3535

Расія разбудоўвае ядзерныя аб'екты каля мяжы з Польшчай

Wikimedia Commons

Расія актывізавала будаўніцтва ваенных аб'ектаў у Калінінградскай вобласці, блізу мяжы з Польшчай, паведамляе Defence One са спасылкай на дадзеныя спадарожнікавых здымкаў. У прыватнасці, абнаўленне ваеннай інфраструктуры вядзецца ў Балтыйску, каля мяжы з Польшчай.

Будаўніцтва ваеннай інфраструктуры было адзначана на спадарожнікавых здымках, якія былі прадастаўлены выданню кампаніяй Planet Lab. Ацэнку ваеннага будаўніцтва правёў аналітык кампаніі 3Gimbals, якая спецыялізуецца на машынным аналізе, Мэт Хол. Ён ацаніў змены, зафіксаваныя паміж двума здымкамі, зробленымі на працягу пэўнага прамежку часу. Паводле яго слоў, аб'екты маюць характэрныя рысы, якія сведчаць аб магчымым выкарыстанні для размяшчэння артылерыі і боепрыпасаў.

«Змены паміж двума здымкамі, мяркуючы па ўсім, уяўляюць сабой ўмацаванне будынкаў, падобнае на будаўніцтва ўмацаваных бункераў для выбуховых рэчываў з прымяненнем земляных берм (валаў бяспекі), прызначаных для аддзялення аб'ектаў ад навакольнай тэрыторыі. Акрамя таго прыкметныя прасветы ў лясных масівах, новыя структуры і ўмацаванні», - пракаментаваў ён спадарожнікавыя здымкі. Апроч таго, на спадарожнікавых здымках, па словах эксперта можна ўбачыць будаўніцтва новай чыгуначнай лініі — падобная актыўнасць, сцвярджае Defence One, была зафіксавана ў Абхазіі перад канфліктам 2008 года.

Defence One таксама нагадала пра даклад Федэрацыі амерыканскіх навукоўцаў (FAS), выпушчаны ў чэрвені 2018 года. У дакладзе эксперты FAS, таксама са спасылкай на дадзеныя спадарожнікавага аналізу, паведамлялі пра абнаўленне ваеннай інфраструктуры ў Калінінградскай вобласці.

«На працягу апошніх двух гадоў расійскія ваенныя правялі капітальны рамонт аб'ектаў, якія, відаць, з'яўляюцца дзеючымі месцамі захоўвання ядзернай зброі ў Калінінградскай вобласці, прыкладна ў 50 кіламетрах ад польскай мяжы», — гаварылася ў справаздачы. Мадэрнізацыя, у прыватнасці, прайшла на меркаваным сховішчы ядзернай зброі каля вёскі Кулікова.

Каментары35

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн» прыбыў на Блізкі Усход на фоне іранскага крызісу

80% Харкава і вобласці засталіся без электрычнасці пасля расійскай атакі3

Архітэктары заклікаюць падрыхтавацца да масавага будаўніцтва з бамбуку2

Тэмпы прасоўвання расійскай арміі ва Украіне ўпалі да мінімуму з вясны мінулага года14

За апошнія два тыдні іміграцыйныя службы ЗША затрымалі не менш за 7 беларусаў3

Герхард Шродэр зноў заклікаў не «дэманізаваць» Расію. Яму рэзка адказалі9

На «залатым паўвостраве» ў цэнтры Мінска хочуць знесці велізарны завод і пабудаваць жыллё7

Цімох Акудовіч запусціў свой падкаст. Першы выпуск — пра малы ледавіковы перыяд і тое, як пахаладанне змяніла ход гісторыі5

Расійскія дыпламаты больш не будуць свабодна перамяшчацца па Еўропе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць