Усяго патроху22

Артэфакты на панадворку

Плястыкавыя гномы ля хаты ўжо нікому не цікавыя. Больш салідным лічыцца паставіць у двары які‑небудзь сярэднявечны крыж са старадаўніх могілак.

Плястыкавыя гномы ля хаты ўжо нікому не цікавыя. Больш салідным лічыцца паставіць у двары які‑небудзь сярэднявечны крыж са старадаўніх могілак.

Пра новую тэндэнцыю ўпрыгожвання панадворкаў заможных гаспадароў «Мы» даведаліся ад краязнаўцы і настаўніка з Глыбоцкага раёну Рыгора Шарыпкіна.

‑ На тэрыторыі Залесскага сельсавету знаходзіцца адно з самых цікавых і таямнічых месцаў Глыбоччыны. Гэта Зубкоўскае гарадзішча. Людзі тут сяліліся яшчэ ў межах першага стагоддзя да нашай эры — пятага стагоддзя нашай эры. Раскопкі гэтага гарадзішча вяліся апошні раз у чэрвені 1995 года, зараз мы з дзецьмі з краязнаўчага гуртка праводзім толькі невялікія археалагічныя выведкі, бо капаць самім нельга, канешне.

Паводле Рыгора Шарыпкіна, побач з гарадзішчам — у 20 метрах — месцяцца старадаўнія могілкі.

‑ Хутчэй за ўсё, могільнік існаваў яшчэ ў часы Сярэднявечча. Бо падчас апошніх пошукаў намі былі знойдзены крыжы з суцэльных вялікіх камянёў. Гэтых крыжоў было тры, аднак літаральна днямі адзін з іх таямніча знік — яго проста нехта выкапаў.

Я мяркую, што гэта справа рук новых модных гаспадароў, якія лічаць за шык упрыгожваць свае панадворкі нейкімі гістарычнымі артэфактамі.

***

Краязнаўца збіраецца звярнуцца з гэтай праблемай спачатку ў Глыбоцкі этнаграфічны музей наконт знікнення крыжа.

‑ Ды трэба і арганізаваць мэтанакіраваныя нейкія даследаванні, каб можна было ўзяць такія вось рэчы пад ахову дзяржавы. Пакуль мы змаглі зрабіць толькі тое, што ў нашых сілах: застаўшыяся два крыжы зафатаграфалі, замерылі.

Акрамя таго, кажа Шарыпкін, знойдзены даволі цікавыя помнікі больш позняга перыяду.

‑ На каменных надмагіллях пачатку 19‑га стагоддзя высечаны праваслаўныя крыжы з паўсферай. Гэта характэрна для стараверскіх пахаванняў. Хаця, паводле архіўных дакументаў, стараверы пачалі сяліцца ў гэтых мясцінах толькі пасля 1860 году, калі расейскім урадам сюды было перавезена з Сібіры 60 сямей старавераў‑беспапоўцаў.

***

Цікавая там і капліца, якая датуецца 19‑м стагоддзем. Увагу прыцягвае атынкоўка каплічкі, бо яна зроблена накшталт таго, як змуравана Каложа ў Гародні. Дробнымі каменьчыкамі атынкоўка ўмацавана звонку — вельмі незвычайны дызайн для нашай мясцовасці.

Краязнаўца падкрэсліў, што яшчэ Язэп Драздовіч, які шмат вандраваў па гэтых мясцінах, у сваім дзённіку пісаў пра археалагічныя багацці Залесчыны.

‑ І ўжо тады ён адзначаў, што пры будаўніцтве дарогі гарадзішчу былі нанесены сур’ёзныя старты. На дарозе можна было пабачыць стражытныя бранзалеты, чалавечыя парэшткі. Багацейшая матэрыяльная спадчына, магчыма, ужо страчана. Бо і зараз вялікая частка гарадзішча здратавана трактарамі, вырыты вялікі пясчаны кар’ер. Спадзяюся, што зможам захаваць хаця б тое, што засталося.

Уладзімір Іўчык, Мы

Каментары2

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

Кубак Беларусі па футболе выйграў БАТЭ1

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць