Грамадства

Агонь па штабах адкрыты. Што далей?

Ну вось, патрабаванні аб адстаўцы нязграбных лідараў апазіцыі пачынаюць патроху выконвацца. Як і прадбачылася, святла ў канцы тунэлю гэта не прыбавіла…

Ну вось, патрабаванні аб адстаўцы нязграбных лідараў апазіцыі пачынаюць патроху выконвацца. Як і прадбачылася, святла ў канцы тунэлю гэта не прыбавіла…

Выношу за рамкі дыскусію пра апошні з’езд Партыі КХП - БНФ - зрэшты, для яе атаясамліванне з апазіцыяй ёсць абаразай, ну дык і пакінем яе як ёсць разам з Зянонам Станіслававічам.

З’езд АГП, аднак, прынёс пару сюрпрызаў. Не, пераабранне Лябедзькі, здавалася б, пакінула ўсё на сваіх месцах. Што б не казалі, дарэчы, пра Лябедзьку, трэба адзначыць, што на яго фоне іншыя лідары ў партыі глядзяцца яшчэ больш сумна, а акрамя таго, менавіта Лябедзька павёў сабе надзіва адказна пасля пройгрышу Мілінкевічу на Кангрэсе Дэмакратычных Сілаў у красавіку. Аднак адстаўка Сяргея Альфера і асабліва Аляксандра Дабравольскага ёсць калі не знакавай падзеяй то чымсці блізкім да гэтага. Менавіта Дабравольскі атрымаў найвялікшую порцыю тумакоў за мякка кажучы дзіўную арганізацыю крэатыўнага накірунку ў кампаніі Мілінкевіча (па чутках, тое, што праграму адзінага не прадставілі ў медыі да дэдлайну - гэта яго «заслуга»). Тут, дарэчы, трэба нагадаць, што АГП - адзіная партыя ў Беларусі, ў якой у свой час змяніўся лідар, і якая ад гэтага не раскалолася…

Ну і што ў выніку? Пайшлі Дабравольскі і Альфер, прыйшлі Ігар Шынкарык, Людміла Гразнова, Уладзімір Чарваненка. Ці задаволіць гэты выбар апазіцыйных хундэйбінаў? Ці яны зноў будуць крычаць «усіх у адстаўку». чакаючы прынцаў на белых канях? Пагдядзім, дай бог плённай працы новых лідараў. Аднак, канешне, ёсць падазрэнне, што замена цалкам раўнацэнная. І прычына не ў тым, што апазіцыя дурная ці ня хоча змагацца. Сапраўдныя лідары ва ўмовах дыктатуры не абіраюцца кангрэсамі. Імі становяцца - як станавіліся імі Лех Валенса ці Вацлаў Гавел. Фядута і Мацкевіч гэтага ня могуць зразумець. Мілінкевіч гэта можа і разумее, але ў свой час проста запаздаў з актыўнымі дзеяннямі. Казулін зразумеў, але толькі пасля таго, як скампраметаваў сабе спачатку актыўным удзелам у лукашэнкаўскіх рэпрэсіях, потым лізаннем аднаго месца Маскве… Слава богу, шмат хто проста не думае аб гэтым, а дзейнічае, нават і без усялякай надзеі. Таму мы і мелі Пляц Каліноўскага.

Пашкадуем патроны. Страляем жа не па штабах, а па піяністах. Яны іграюць як могуць. Калі хтосьці можа лепш, хай іграе сам. Можа і стане лідарам. З усімі наступствамі. Страшна? Вось менавіта.

Фальксваген

TOL - блоґі Беларусі

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?3

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Усе навіны →
Усе навіны

У «Доме вольнай Беларусі» ў Львове ўшанавалі памяць Міхаіла Жызнеўскага. Там цяпер захоўваецца і помнік герою4

На свой дзень нараджэння Зяленскі з Наўроцкім, Наўседам і Ціханоўскай у Вільні ўшануе памяць Кастуся Каліноўскага11

«Усе спампоўваюць аплікацыю для байкоту тавараў з ЗША». Беларуская архітэктарка распавяла пра вайб у Грэнландыі25

Бабарыка аднавіў свой акаўнт у фэйсбуку з 22 тысячамі падпісчыкаў14

У Пінскім раёне другія суткі шукаюць зніклага падлетка1

Магутная бура абрынулася на ЗША4

«Упершыню чую Дзяніса па-руску». Папулярны беларускамоўны аўтаблогер даў інтэрв’ю на рускай мове. Каментатары задалі шмат пытанняў7

Рыхтуецца адкрыццё аддзяленняў пасольства Расіі яшчэ ў трох гарадах Беларусі18

«Вельмі блізкія да сустрэчы Пуціна і Зяленскага»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?3

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць