Грамадства

Сёньня ва ўсім сьвеце ладзіцца акцыя «Станем за журналістыку!»

Ініцыятарам акцыі выступіла Міжнародная фэдэрацыя журналістаў (IFJ). А ў беларускім ЖЖ праходзіць віртуальная дэманстрацыя за свабоду слова ў Беларусі.

Ініцыятарам акцыі выступіла Міжнародная фэдэрацыя журналістаў (IFJ).

МФЖ заклікала сваіх партнэраў і калегаў прысьвяціць не толькі гэты дзень, але і ўвесь тыдзень з 3 па 7 лістапада барацьбе за правы журналістаў, паляпшэньне ўмоваў іх працы, супраць палітычнага і камэрцыйнага ціску на прэсу, а таксама і фізычнага гвалту. Акцыя «Станем за журналістыку» мае таксама засьведчыць ролю журналісцкіх арганізацыяў у справе павышэньня якасьці журналістыкі.

Цягам усяго тыдня журналісты ладзяць акцыі пратэсту, сяброўскія сустрэчы, дэманстрацыі, якія маюць прыцягнуць увагу грамадзкасьці да найбольш надзённых праблем журналістаў. «Абараняючы свае ўласныя правы, журналісты таксама стаяць за грамадзянскія свабоды і фундамэнтальныя правы чалавека», — гаворыцца на сайце IFJ.

Там жа распавядаецца, якім чынам у якіх краінах журналісты далучыліся альбо толькі зьбіраюцца далучыцца да акцыі «Станем за журналістыку!».

Напрыклад, 4 лістапада ў Бруселі ўсе ахвотныя журналісты маглі прыйсьці і сфатаграфавацца разам з супрацоўнікамі IFJ, Эўрапейскай фэдэрацыі журналістаў (EFJ), Бэльгійскай журналісцкай асацыяцыі, Эўрапейскага журналісцкага цэнтру, Міжнароднай асацыяцыя прэсы і іншых арганізацый. У Швэйцарыі журналісцкая асацыяцыя Impressum напярэдадні акцыі выпусьціла буклет на тэму калектыўнага пагадненьня і абароны аўтарскіх правоў.

Сёньня ў Аўстрыі філія EFJ ладзіць сэмінар для маладых трэнэраў аўстрыйскіх мэдыякампаніяў. У Нямеччыне сёньня раніцай філія EFJ запрашае ўсіх штатных і пазаштатных журналістаў сабрацца ў ньюсруме арганізацыі, каб абмеркаваць магчымыя шляхі павышэньня якасьці журналісцкай працы.

У Харватыі Нацыянальная журналісцкая асацыяцыя плянуе зладзіць «круглы стол» на тэму «Журналістыка — небясьпечная прафэсія».

У Францыі журналісты правядуць дэманстрацыю «супраць праектаў Нікаля Сарказі, якія пагражаюць свабодзе прэсы».

У Італіі журналісты выйдуць на дэманстрацыю дзеля абароны свайго права не раскрываць крыніц інфармацыі.

Беларускія журналісты таксама ўдзельнічаюць у акцыі. Напярэдадні ГА «БАЖ», якая з’яўляецца асацыяваныя сябрам IFJ, распаўсюдзіла зварот да калегаў і чытачоў «Разам станем за журналістыку!», а таксама беларускамоўны варыянт лягатыпу кампаніі для разьмяшчэньня ў беларускіх СМІ.

Сёньня прадстаўнікі ГА «БАЖ» бяруць удзел у круглым стале па пытаньнях прафэсійнай этыкі.

У межах кампаніі «Станем за журналістыку» ў беларускім ЖЖ праходзіць віртуальная дэманстрацыя за свабоду слова ў Беларусі.

БАЖ

Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць