Здарэнні11

Мінчукі перавялі лжэброкерам 650 тысяч даляраў

Працягваецца расследаванне аб дзейнасці лжэброкераў з кампаніі Trade12, якім беларусы перавялі каля 650 тысяч даляраў, паведамляе Следчы камітэт. Прадстаўнікі фірмы прапаноўвалі выгадна інвеставаць грошы — гандляваць на рынку Forex, пасля чаго выманьвалі грошы і спынялі выходзіць на сувязь.

Пад гандлёвай маркай «Trade12» быў арганізаваны інтэрнэт-сэрвіс, які нібыта займаўся аказаннем брокерскіх паслуг. Грамадзянам прапаноўвалася паўдзельнічаць у таргах на курсах валют, металамі, кантрактамі, акцыямі. Для гэтага неабходна было ўнесці грашовыя сродкі на гандлёвы рахунак на электроннай платформе кампаніі.

Пацярпелыя знаходзіліся ў поўнай упэўненасці, што пад кіраўніцтвам «брокера» праводзяць рэальныя аперацыі з каштоўнымі паперамі, аднак фактычна яны гулялі ў анлайн-гульню, якая імітуе працу форэкс-кампаніі, у тым ліку таргі.

Першапачаткова для пацярпелых мадэляваліся паспяховая фінансавая дзейнасць, пасля чаго «брокеры» пераконвалі грамадзян укладваць усе вялікія сумы.

У выпадку адмовы дадаткова ўносіць грашовыя сродкі на рахунак, брокеры тлумачылі, што абнаявіць іх не ўяўляецца магчымым і, каб працягваць карыстацца рахункам, неабходна яго папоўніць на яшчэ больш буйную суму.

Устаноўленая на дадзены момант агульная сума шкоды складае каля 650 тыс. даляраў ЗША. 

Крымінальныя справы ў дачыненні да прадстаўнікоў кампаніі заводзіліся па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і ў краінах СНД з 2016 года.

Следчы камітэт звяртае ўвагу, што інтэрнэт-сэрвіс «Trade 12» не мае правоў на аказанне фінансавых паслуг на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і ўнесена ў «чорны спіс» шматлікіх міжнародных арганізацый па рэгуляванні адносін у сферы фінансавых рынкаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

На паўднёвым захадзе Масквы выбухнуў аўтамабіль1

УСУ нанеслі ўдар па месцы дыслакацыі расійскага сапёрнага палка на Данбасе

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»36

«Які ж ён класны!» Мінчукі захапляюцца скульптурай ВАЛЛ-І на запраўцы «Беларуснафты»3

Расійскі аналаг Starlink страціў адзін са сваіх спадарожнікаў2

У Мінску з'явіцца шарбет са смакам напою «Сняжок»1

Беларускім юрасобам дазволілі разлічвацца токенамі1

У Беларусі запускаюць першы завод з поўным цыклам вытворчасці віскі14

Стала вядома прычына смерці мужчыны з Мазыра, якога шукалі амаль месяц1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць