Свет

Адказнасць за забойства замежных турыстаў у Таджыкістане ўзяла «Ісламская дзяржава»

Адказнасць за напад на замежных турыстаў у Таджыкістане ўзяла на сябе экстрэмісцкая арганізацыя «Ісламская дзяржава» (ІГ). Паведамленне пра гэта апублікавала 30 ліпеня арганізацыя SITE, якая адсочвае дзейнасць экстрэмістаў у інтэрнэце, піша kommersant.ru.

29 ліпеня ў Дангарынскім раёне Хатлонской вобласці Таджыкістана аўтамабіль урэзаўся ў групу з сямі турыстаў, якія ехалі на веласіпедах. Трое загінулі на месцы, яшчэ адзін турыст пазней памёр у бальніцы.

Былі забітыя два амерыканцы, 56-гадовы грамадзянін Нідэрландаў і швейцарац, яшчэ тры чалавекі пацярпелі. Відавочцы здарэння паведамілі «Радыё Озоді», што целы турыстаў былі раскіданыя далёка адно ад аднаго. Таксама сведкі забойства выказалі здагадку, што здарэнне было падобна хутчэй не на ДТЗ, а на старанна спланаваны напад.

Паводле інфармацыі, якая паступіла ад рэгіянальнага кіравання аховы здароўя, на целах загінулых былі выяўленыя нажавыя раненні.

Праваахоўныя органы краіны арганізавалі спецаперацыю па пошуку тых, хто нападаў. Ужо ўвечары ў нядзелю адзін з удзельнікаў расправы быў затрыманы, яшчэ двое — знішчаны. Кіраўнік МУС краіны падкрэсліў, што расследаванне справы знаходзіцца пад асабістым кантролем прэзідэнта краіны Эмамалі Рахмона.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы трагічны лёс зніклай цяжарнай жанчыны ў Мінску. Яе забіў бацька будучага дзіцяці2

Стаў вядомы трагічны лёс зніклай цяжарнай жанчыны ў Мінску. Яе забіў бацька будучага дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктара студыі, якая ўстанаўлівала Ігару Туру кухню за 23 тысячы рублёў, арыштавалі за махлярства14

У 22 гады памерла пераможца апошняга конкурсу «Міс Аўстрыя». Яна перанесла 7 аперацый на сэрцы2

У Дзмітрыя Баскава скончыўся тэрмін дыскваліфікацыі, ён збіраецца зноў вяртацца ў хакей4

МУС возьме пад свой кантроль усе дамафоны краіны12

Важны мост пад Мінскам закрыюць на рэканструкцыю1

У Мінску знікла цяжарная жанчына. Яе шукаюць ужо два дні2

Дырэктара «Камунаркі» асудзілі на сем гадоў за карупцыю7

Розніца тэмператур у Беларусі зараз складае 17 градусаў

Муж забіў жонку, а потым выкінуўся з акна5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы трагічны лёс зніклай цяжарнай жанчыны ў Мінску. Яе забіў бацька будучага дзіцяці2

Стаў вядомы трагічны лёс зніклай цяжарнай жанчыны ў Мінску. Яе забіў бацька будучага дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць