Грамадства1616

Маладых з Оршы, што згулялі вяселле ў нацыянальным стылі, пазнаёмілі мятлікі з беларускім арнаментам ФОТЫ

Вераніка і Аляксей Валадзько пазнаёміліся праз захапленне беларушчынай. «Ён прыйшоў да мяне ў краму купіць мятлік», — расказвае нявеста Вераніка.

Акрамя сваёй асноўнай працы, дызайнеркі на Аршанскім льнокамбінаце, Вераніка займаецца вырабам аксэсуараў з беларускім арнаментам.

«Муж даўно цікавіцца беларускай гісторыяй, культурай, няблага разбіраецца ў беларускай музыцы. Ён прыйшоў да мяне ў краму замовіць сабе мятлік, так і пазнаёміліся», — расказвае яна.

Калі справа дайшла да вяселля, то іншага варыянту, акрамя як рабіць вяселле па-беларуску, у маладых не было.

«Пачалі рыхтавацца да вяселля не з замовы рэстарана ці выбару вясельнай сукенкі, а з чытання рознай літаратуры па фальклоры і беларускіх традыцыях. Вельмі дапамагла нам у гэтым кніга «Залатыя правілы народнай культуры» Крука і Катовіч. У свой вясельны дзень мы пастараліся прыўнесці абрады і звычаі. Нешта, вядома, перапрацоўвалі пад сябе і сучаснасць, ад нейкіх абрадаў адмовіліся, таму што мы першапачаткова планавалі правесці вяселле ў сучасным беларускім выкананні з улікам сэнсу і каларыту культуры нашага народа».

Праводзіны жаніха і нявесты цяпер ужо сям’я Валадзько пастаралася правесці традыцыйна.

«Пасля таго, як мая мама блаславіла нас вясельным абразом, бацька аперазаў мяне вясельным ручніком, падвёў да парога і перадаў жаніху. Потым мы прайшлі пад аркай, якую зрабілі бацькі з ручніка і двух хлябоў, што былі загорнутыя ў яго краі».

Цікавая асаблівасць, якую наўрад ці ўсе ведаюць: «хлеб-соль», з якім бацькі сустракаюць маладых, павінен ляжаць не на белай частцы ручніка, а на чырвоных яго канцах, зведзеных разам (сярэдзіну ручніка можна скласці ў некалькі разоў). А дзве буханкі хлеба, якія загортвалі з краёў ручніка, сімвалізуюць самастойнае жыццё жаніха і нявесты.

«Таксама мы не кусалі і не ламалі каравай, а толькі тры разы пацалавалі, таму што ў Беларусі вельмі шанавалі хлеб і аддавалі яму вялікае значэнне на вяселлі, ён лічыўся першым і самым дарагім вясельным падарункам. І я не кідала букет, таму што жаніху і нявесце нельга ў гэты дзень нічога выкідаць ад сябе. Яшчэ сядзелі на кажусе і многае іншае».

Гэта што тычыцца сапраўдных беларускіх традыцый у вяселлі Веранікі і Аляксея.

Сучасную сукенку Вераніцы сшыла мама, а вось вышывала яе дзяўчына сама.

«У мяне на спіне бісерам былі вышытыя беларускія арнаменты. Вядома, з сэнсам: сімвал жыцця, прадаўжэння роду, багацця і гэтак далей. Вышывала ўсё сама. Нават ноччу перад самім вяселлем, бо катастрафічна нічога не паспявала!».

Госці, дарэчы, былі ў захапленні ад беларускага настрою свята:

«Мы не папярэджвалі пра нейкі адмысловы дрэс-код, проста ўсе госці нас падтрымалі і прыйшлі ў сукенках, кашулях, мятліках з беларускім арнаментам і іншых беларускіх аксэсуарах. Віншавалі многія таксама па-беларуску».

А вось вядучага на вяселле Вераніцы і Аляксею дапамагла выбраць «Наша Ніна».

«Мы прачыталі пра вяселле пары з Віцебска, якое вёў Максім Панчанка, і нам вельмі захацелася, каб і наша свята вёў чалавек, які можа зрабіць гэта па-беларуску».

Каментары16

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

У былога белсатаўца Прановіча дома знайшлі некалькі сотняў грамаў псіхатропаў, у тым ліку наркотык-зомбі19

Вызвалілі арыштаваных па «справе кнігароў» Алеся Яўдаху і Вацлава Багдановіча

Ліквідавалі фонд «КіндэрВіта», які дапамагаў дзецям з анкалагічнымі захворваннямі

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме10

Паўлючэнка пра гульню Мацкевіча: Папахвае палітычным махлярствам52

Лукашэнка падарыў Кім Чэн Ыну аўтамат11

Мінчанка знайшла ў булачцы металічныя шарыкі

Блогер-канспіролаг Вірус знайшоў новую працу6

Як пераўтвараюць пляцоўку каля Палаца спорту — рэканструююць зону фантана, зробяць міні-кафэ ФОТЫ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць