Здарэнні1313

Вы б ад такой колькасці гарэлкі памерлі, а хлопец пасля яшчэ і катаўся на машыне, хай і да першага дрэва

Смяротна п'яны 26-гадовы жыхар Светлагорска здзейсніў ДТЗ на чужой машыне. Цяпер аўтамабіль падлягае канфіскацыі, а працверазелы парушальнік стаў фігурантам крымінальнай справы, піша мясцовае выданне «Ранак».

«У аператыўна-дзяжурную службу РАУС 26 чэрвеня паступіла паведамленне аб ДТЗ: кіроўца Volkswagen Passat не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва, — кажа старэйшы следчы Анатоль Юшчанка. — У выніку аварыі кіроўца атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў Светлагорскую ЦРБ, дзе ў яго ўзялі кроў на аналіз».

Вынікі ўразілі нават бывалых супрацоўнікаў.

«У выніку хіміка-таксікалагічнага даследавання ў крыві ў пацярпелага было выяўлена наяўнасць этылавага спірту ў колькасці 6,42 праміле, што перавышае дапушчальную норму ўтрымання алкаголю больш чым у 20 разоў», — адзначыў супрацоўнік Следчага камітэта.

«Гэта смяротная доза, — сцвярджае в.а. загадчыка Светлагорскім псіха-наркалагічнага дыспансэрам Павел Букатаў. — Згодна з цяперашнімі методыкамі, пры выяўленні ў крыві трупа колькасці алкаголю, якая перавышае 3 праміле, судовыя медыкі-эксперты пішуць «вострае атручванне этылавым спіртам».

Па словах эксперта, дакладна разлічыць колькасць выпітага алкаголю па ўзроўні ўтрымання спірту ў крыві дастаткова складана: трэба ўлічваць агульны стан арганізма, вагу чалавека, пол, колькасць закускі, стан печані і гэтак далей.

«Калі перакладаць на гарэлку, тут гаворка ідзе пра больш чым пра адзін літр», — сказаў на заканчэнне Букатаў.

Паводле інфармацыі старшага следчага Анатоля Юшчанка, у ходзе праверкі было ўстаноўлена, што кіроўца ужо прыцягваўся да адказнасці за знаходжанне за стырном у нецвярозым выглядзе і ў лістападзе мінулага года быў за гэта пазбаўлены правоў.

«За паўторнае на працягу года парушэнне Светлагорскім РАСК ўзбуджаная крымінальная справа арт. 317-1 КК Беларусі «Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап'янення», — кажа Юшчанка. — Аўтамабіль падлягае спецыяльнай канфіскацыі».

Па словах старэйшага следчага, падазраваны не з'яўляецца ўласнікам аўтамабіля, які патрапіў у ДТЗ. Уладальнік транспартнага сродку прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за перадачу кіравання асобе без правоў.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon7

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Усе навіны →
Усе навіны

«Залічаная па нестандартнай працэдуры». Стала вядома, як шчодра падмазваў Эпштэйн універсітэт, у якім вучылася Карына Шуляк14

15 тысяч еўра на лячэнне Юрася Юркевіча сабралі за два дні2

У Мінску і Дзяржынску зніклі два 35‑гадовыя мужчыны. Праз некалькі дзён іх знайшлі мёртвымі9

Рубіа ў апошні момант адмяніў сустрэчу з лідарамі Еўропы аб пытанні Украіны7

Студзень 2026 года ўвайшоў у пяцёрку самых цёплых першых месяцаў года ў свеце. Як гэта ні дзіўна для беларусаў

Трамп заявіў, што Пуцін гатовы да здзелкі. Каб толькі Зяленскі не спудлаваў19

Самы першы «Боінг» з флоту «Белавія» зрабіў свой апошні рэйс1

Мошэс: У ЕС змірыліся, што Лукашэнка назаўсёды застанецца ў зоне ўплыву Расіі24

У Мінску развіталіся з выдаўцом і кніганошам Раманам Цымберавым1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon7

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць