Інфармацыя пра ўвядзенне 1-гадзіннага працоўнага дня на заводзе «Строммашына» ў Магілёве не адпавядае рэчаіснасці. Пра гэта Tut.by паведамілі ў адміністрацыі прадпрыемства. Апавяшчэнне, фатаграфію якога апублікавалі ў суполцы «Магілёў Live» ва «Укантакце», работнікі маглі атрымаць памылкова, кажа антыкрызісны кіраўнік прадпрыемства Сяргей Грынкевіч.

У каментары Tut.by антыкрызісны кіраўнік завода «Строммашына» Сяргей Грынкевіч пацвердзіў, што ў прадпрыемства, якое знаходзіцца ў працэсе санацыi, сапраўды цяжкае эканамічнае становішча, нізкая эфектыўнасць вытворчасці. Таму ў плане фінансавага аздараўлення, які працягнулі да 2023 года, — і аптымізацыя колькасці работнікаў.
Сяргей Грынкевіч патлумачыў, што план аптымізацыі колькасці работнікаў «Строммашыны» не прадугледжвае масавых звальненняў, але ўмовы працы могуць змяняцца. У тым ліку скарочаны працоўны дзень — часова, «каб работнікі маглі скарыстацца магчымасцю дадатковага заробку».
— Мяркую, што апавяшчэнне апублікаваў нехта з супрацоўнікаў механічнага цэха, у якім мала працы, — сказаў Сяргей Грынкевіч. — Апавяшчэнне работніку маглі разаслаць памылкова, таму што яно і перавод на 0,1 стаўкі не ўзгодненыя з кіраўніком. Рассыланне апавяшчэнняў прыпыненае да разбору сітуацыі.

Эканамічны суд Магілёўскай вобласці прызнаў завод «Строммашына» банкрутам у ліпені 2015 года.
-
Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу
-
«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах
-
«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку
Каментары