Грамадства2424

У 2015 ён вылучаўся ў прэзідэнты Беларусі, а цяпер яго пасадзілі на дзевяць гадоў за наркату

Фатограф Аляксандр Юдаеў з Наваполацка трапіў у медыйную прастору ў 2015 годзе, калі паспрабаваў балатавацца ў прэзідэнты краіны. Юдаеў падаў у ЦВК ініцыятыўную групу ў складзе 107 чалавек, але ў дванаццаці з іх былі знойдзеныя памылкі ў біяграфіях і імёнах. У выніку ЦВК адмовіла яму ў рэгістрацыі.

Цяпер Юдаеў трапіў за краты па наркатычным артыкуле. Дзевяць гадоў ён правядзе ва ўстановах узмоцненага рэжыму.

Юдаеву 39 гадоў. Раней ён працаваў у наваполацкім Палацы мастацтваў, газеце «Веснік Нафтана». Аляксандр з няпростай сям’і.

Ягоны бацька Анатоль Юдаеў на працягу больш чым 20 гадоў быў намеснікам генеральнага дырэктара завода «Нафтан». «Маё вылучэнне ў прэзідэнты ён не ўспрымае ўсур’ёз», — казаў тады Юдаеў.

«Ёсць пэўныя містычна-гістарычныя падзеі, якія кажуць пра тое, што ўсё можа змяніцца. Ёсць прароцтва, што Аляксандр Лукашэнка быў блаславёным беларускімі духоўнымі асобамі на 21 год кіравання», — тлумачыў Юдаеў сваё вылучэнне.

Увогуле, Юдаеў схільны да пэўнага містыцызму. На сваёй старонцы Укантакце ён сябе называе наступным чынам: «Метапалітык, прадстаўнік дыпламатычнай місіі духоўнага аб'яднання метагалактыкі на планеце Зямля, па сумяшчальніцтве: крыэйтар, даследчык, назіральнік, аптымізатар, мультыспецыяліст, шматдзетны бацька, кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь».

У «перадвыбарчых» інтэрв’ю ён казаў, што гатовы даць Лукашэнку пасаду прэм’ер-міністра, а Крым прызнаць расійскім. Пры гэтым Юдаеў лічыў, што Беларусь і Расія павінны аб’ядноўвацца «духоўна».

Як паведамілі «Нашай Ніве» ў судзе Наваполацка, крымінальная справа супраць Аляксандра Юдаева паступіла да іх 5 сакавіка 2018 года.

16 мая ён быў прызнаны вінаватым па ч. 3 арт. 328 Крымінальнага кодэкса «Незаконны з мэтай збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка або незаконны збыт наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, здзейснены групай асобаў, альбо службовай асобай з выкарыстанне службовых паўнамоцтваў, альбо збыт наркатычных сродкаў ва ўстановах адукацыі, аховы здароўя, вайсковых частках, альбо загадзя непаўналетнім».

Суд прысудзіў Аляксандра Юдаева да 9 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці. Мужчына мусіць адбываць пакаранне ва ўстановах узмоцненага рэжыму.

Аляксандр Юдаеў — бацька чатырох дзяцей. Ягоная сям’я пакуль не каментуе тое, што адбылося. Са зняволення Юдаеў дасылае вершы.

Каментары24

Цяпер чытаюць

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудання4

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудання

Усе навіны →
Усе навіны

У Вялікабрытаніі забароняць варыць жыўцом крабаў і лобстараў7

Кур'еры ў Падмаскоўі перавозілі дзяцей у тэрматорбах на скутарах2

Мінабароны Расіі прызнала масаваны ўдар па энергасістэме Украіны з выкарыстаннем ракет «Кінжал»5

Немалая частка літоўскіх грузавікоў, што былі ў Беларусі, вярнулася да працы2

«Гэта не рыба, а кавалак золата». Беларусы абураныя цаной скумбрыі14

Лукашэнка зноў заявіў, што пасінелымі пальцамі за ўладу не трымаецца, але і заўтра не сыдзе20

Лукашэнка даў заданне новаму генпракурору выставіць рахунак адказным за генацыд38

Новым генпракурорам стаў гэбіст Дзмітрый Гара. Раней ён узначальваў Следчы камітэт16

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудання4

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць