5 верасня ў адной з вайсковых часцей Слонімскага гарнізона учыніў самагубства радавы А. Арлоў, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Хлопцу было 20 гадоў, да заканчэння службы яму заставалася крыху больш за паўгода.
Паведамляецца, што прычынай суіцыду сталі асабістыя абставіны, не звязаныя з вайсковай службай.
Праверку па гэтым факце вядзе Следчы камітэт, у вайсковай часці працуе камісія Міністэрства абароны.
Цяпер чытаюць
Колькасць ахвяр выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране на юбілеі генерала, які камандаваў наступам на Кіеў з Беларусі ў 2022-м, вырасла да пяці чалавек
Каментары