Паўла Севярынца аштрафавалі на 1225 рублёў за канфлікт з ДАІ ў Курапатах і вызвалілі

Фота з фэйсбука Віталя Рымашэўскага
У чацвер у судзе Мінскага раёна была разгледжана адміністрацыйная справа Паўла Севярынца. Суддзя Віктар Шаўцоў абвінаваціў абаронцу Курапатаў па арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі) і аштрафаваў на 50 базавых велічыняў (1225 рублёў), піша spring96.org.
Палітыка затрымалі 3 кастрычніка падчас пікетавання рэстараннага комплексу «Паедзем паядзім» у Курапатах. Ноч Павел Севярынец правёў у ІЧУ Мінскага раёна.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары