Грамадства99

«Цэнтр вывучэння перспектыў інтэграцыі» вывозіў беларускіх экспертаў на семінар пад Маскву

На выходных у падмаскоўным пансіянаце эксперты з Беларусі і Расіі шукалі адказ на пытанне: што чакае Саюзную дзяржаву? Дыскусія была арганізаваная расійскім Цэнтрам вывучэння перспектыў інтэграцыі. Беларусь, па словах кіраўніка кансерватыўнага цэнтра Nomos Пятра Пятроўскага, прадстаўлялі «эксперты з розных аналітычных і акадэмічных структур», паведамляе Еўрарадыё.

«Прапрацоўвалася некалькі сцэнарыяў. Ад таго, што фармат Саюзнай дзяржавы будзе пашыраны на Еўразійскі саюз, ён выйдзе за межы эканамічнага саюза. Пра гэта ўжо шмат хто кажа, бо прынцып перамяшчэння працоўнай сілы патрабуе, як мінімум, яшчэ і прапрацоўкі сацыяльных параметраў развіцця краін. Гэтак жа і негатыўныя сцэнарыі разглядаліся: спыненне існавання і развал Саюзнай дзяржавы. Кожны з распрацаваных сцэнарыяў прадугледжвае фактары, якія могуць на яго паўплываць. А таксама ўтрымлівае механізмы, якія павінны дапусціць ці не дапусціць гэтыя фактары», — кажа Пётр Пятроўскі.

На пытанне, ці разглядаўся сцэнарый, калі Беларусь страчвае сваю незалежнасць і ўваходзіць у склад Расіі, Пятроўскі дакладнага адказу не дае. Маўляў, гэта можа быць складнікам «больш шырокага сцэнарыя, які мае дачыненне да Саюзнай дзяржавы».

Цікава, што ні імёны экспертаў, ні назвах гэтых структур, што бралі ўдзел у сустрэчы, не публікуюцца. Але гэта не таму, што яны саромеюцца сваіх думак. Па словах Пятроўскага, пакуль невядома, хто з удзельнікаў дыскусіі ў падмаскоўным пансіянаце захоча застацца ананімным, калі яе вынікі будуць выкладзеныя ў асобнай брашуры.

Зборнік плануюць даслаць і ў адміністрацыі кіраўнікоў Расіі і Беларусі, і ў Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, і ў профільныя міністэрствы абедзвюх краін. Ці будзе яго хто-небудзь чытаць? Адказу ва ўдзельнікаў дыскусіі няма.

«З аднаго боку, той жа Пастаянны камітэт, Еўразійская камісія, профільныя міністэрствы выказваюць нам публічна і нефармальна, што яны зацікаўленыя ў экспертных матэрыялах. Але мы не можам прасачыць, ці будуць выкарыстаныя нашы матэрыялы ў прыняцці нейкіх рашэнняў, ці складуць яны аснову некаторых рашэнняў. Мы проста на гэты конт некампетэнтныя», — прызнаецца Пятроўскі.

Тым не менш, ужо вядома, што мерапрыемствы на тэму «будучыні расійска-беларускіх адносін і аналізу развіцця Саюзнай дзяржавы» расійскі Цэнтр вывучэння перспектыў інтэграцыі будзе праводзіць і далей.

Каментары9

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць