14 кастрычніка на адну з дарог у Мінскім раёне з лесу выбег двухгорбы вярблюд.
Жывёла доўга бегла па праезнай частцы, пакуль не збочыла з галоўнай дарогі на прылеглую.
Як паведамляе ABW.BY, вярблюд збег з заапарка аграсядзібы «Сунічная паляна», якая знаходзіцца ў Сёмкавым Гарадку. У гэтым раёне жывёлу і заўважылі. Як удакладніў прадстаўнік аграсядзібы, жывёла не збегла, а проста сышла з поля, дзе гуляла.
«Так, вярблюд наш. Але ён не ўцёк, а сышоў пагуляць. Звычайна ён знаходзіўся на полі і ні разу за паўтара года не сыходзіў. А ў той дзень яму, напэўна, стала цікава. Вярблюд не конь, яго звычайна не прывязваюць, перасоўваецца ён павольна, а тут, мабыць, спужаўся. Праз паўгадзіны ён ужо вярнуўся ў аграсядзібу, усё добра», — распавёў Андрэй, прадстаўнік «Сунічнай паляны».
Каментары