Спорт

У нядзелю стане вядома, хто з беларускіх фрыстайлістаў трапіць на Алімпіяду

Спіс ліцэнзіятаў фарміруецца па выніках этапаў Кубка свету, апошні з якіх павінен быў адбыцца ў Дзір-Вэлі 16—18 студзеня. Аднак з-за ўмоў надвор’я ў Солт-Лейк-Сіці ён быў перанесены ў Лейк-Плэсід.

Медалі будучай Алімпіяды. Фота: Emmanuele Ciancaglini/Getty Images

У Лейк-Плэсідзе акрабаты павінны былі спаборнічаць 11 студзеня. І гэтыя спаборніцтвы адбудуцца згодна з раскладам. Проста этап, так бы мовіць, атрымаецца здвоеным. Бо 12‑га фрыстайлісты зноў выйдуць на старт у межах этапу, які першапачаткова быў запланаваны ў Дзір-Вэлі, піша «Спорт Беларусі».

Такім чынам, ужо зусім хутка стане вядома, у якім складзе і хто менавіта з беларускай зборнай па фрыстайле адправіцца на Алімпіяду ў Мілан.

Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіне ў лютым 2022 года расійскія і беларускія спартоўцы ў шэрагу відаў спорту (хакей, біятлон, фрыстайл) адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў, і спачатку здавалася, што беларусы збольшага прапусцяць Зімовую Алімпіяду.

Але ў снежні шасцёра беларускіх і трое расійскіх спартоўцаў атрымалі статус нейтральных удзельнікаў, такі дазвол дала Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту.

Пачынаючы з 1998 года беларускія фрыстайлісты прыводзіць з Зімовых Алімпіядаў медалі — усяго восем, у тым ліку чатыры залатыя.

На апошняй Алімпіядзе ў Пекіне ў 2022 года срэбра ўзяла Ганна Гуськова, у 2018‑м яны выйграла золата, а на Аліміядзе ў 2014 годзе золата выйгралі Антон Кушнір і Ала Цупер.

Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць у італьянскіх Мілане і Карціне д'Ампецы з 6 па 22 лютага.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр замежных спраў Літвы пракаментаваў магчымую калійную здзелку ЗША з Беларуссю22

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць