Грамадства11

У Мінску адкрылася новая крама ўцэненай тэхнікі. Што там прадаецца?

У Мінску на вуліцы Мележа нядаўна адкрыўся магазін уцэненай тэхнікі «Гаджэтава». Зараз там паступова пашыраюць асартымент і абяцаюць, што неўзабаве ў краме з’явіцца больш буйной бытавой тэхнікі — посудамыйныя машыны, халадзільнікі, духавыя шафы і не толькі. Пакуль жа ў асартыменце пераважае дробная тэхніка, але ёсць і выключэнні, піша Realt.by

Магазін уцэненай тэхнікі адкрыўся па адрасе: вуліца Мележа, 5, корпус 1. Гэта побач з вуліцамі Леаніда Бяды і Усходняй. Ён знаходзіцца па суседстве з крамай FixPrice, уваход — у тыя ж дзверы. 

У краме кажуць, што зніжкі на тавары могуць дасягаць 70%. Часцей за ўсё прычына ўцэнкі — упакоўка: яна або пашкоджаная, або не захавалася.

— Сама тэхніка працуе ідэальна, яна праходзіць праверку, — распавядаюць у краме.

Могуць быць драпіны або ўмяціны, якія не ўплываюць на працу, але пра гэта абяцаюць загадзя паведамляць.

Зараз асартымент крамы — гэта ў асноўным неўбудаваныя духавыя шафы, мікрахвалёўкі, электрасушылкі, аэрагрылі, кандыцыянеры, электрапліты, пыласосы і блендары.

З выгадных прапаноў — тэлевізар са Smart TV, які звычайна каштуе 1300 рублёў, тут прадаецца за 800 рублёў. Ёсць мікрахвалёўка за 369 рублёў пры пачатковай цане 600 рублёў, электрасушылкі стартуюць ад 269 рублёў, а электрычныя духавыя шафы — ад 169 рублёў.

Таксама ў продажы ёсць электрапліты на адну або дзве канфоркі — такія звычайна набываюць на час рамонту. Іх кошт — ад 39 да 169 рублёў (звычайныя цэны — да 260 рублёў).

Можна купіць чайнікі ад 39 рублёў, блендары — ад 99 рублёў, цеплавентылятары і абагравальнікі — ад 49 рублёў, пыласосы — ад 199 рублёў, тэрмапоты — ад 49 рублёў, а аэрагрылі — ад 229 рублёў.

Каментары1

  • Што
    11.01.2026
    Па старой звычцы прывезьлі з Чэркізона

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты35

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Былы генсак НАТА разглядаў магчымасць вываду войскаў альянсу з краін Балтыі, каб залагодзіць Пуціна4

«Дабегалася, карацей». Спявачка Ларыса Грыбалёва трапіла ў бальніцу з міні-інсультам6

«Мы самі прымем гэта рашэнне». Пуцін у Крамлі паставіў перад Ніколам Пашынянам пытанне рубам, той трымаўся годна10

У Гродне трое школьнікаў здзекаваліся з іншага падлетка: падвесілі за партфель у прыбіральні4

Нафтагазавыя даходы расійскага бюджэту падаюць удвая чацвёрты месяц запар3

Яшчэ адзін аператар запускае ў Беларусі сетку 5G3

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін даказваў Дудзю, што не яўрэй17

У Віцебскім заапарку ўпершыню нарадзілася верблюдзяня ФОТЫ

Расійскі бізнэсмен: «Расія і Беларусь дэ-факта ўжо адна краіна, проста лагатыпы розныя». А нязгодных называе каструлямі41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты35

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць