Улада88

У бюджэце Беларусі няма грошай на выбары-2019. Але гэта нічога не значыць

У праекце бюджэту Беларусі на 2019 год не закладзеныя выдаткі на правядзенне выбараў ці рэферэндумаў. Пра гэта Еўрарадыё распавяла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

«Сапраўды, у нас па графіку наступны год не з’яўляецца выбарным, таму Міністэрства фінансаў палічыла, што не мае права ўключаць нейкія сродкі на правядзенне выбарчай кампаніі. На наступны год прадугледжаныя толькі сродкі на ўтрыманне Цэнтральнай выбарчай камісіі».

Цяпер мы ведаем, што ў «нявыбарны» 2019 год Цэнтрвыбаркам будзе каштаваць беларусам 538 тысяч рублёў ($255 тысяч па курсе Нацбанка на 26 кастрычніка). Гэта па 44 тысячы ($21 тысяча) на месяц.

У 2016 годзе, калі ў Беларусі выбіралі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, выдаткі на ЦВК былі ў 36 разоў большыя і складалі 19,5 млн рублёў ($10 млн).

Але ці можна па адсутнасці грошай у бюджэце зрабіць выснову, што парламенцкіх ці прэзідэнцкіх выбараў ці рэферэндуму ў 2019 годзе не будзе? Не, сцвярджае Лідзія Ярмошына. Сродкі на правядзенне выбарчай кампаніі могуць быць вылучаныя пасля прызначэння выбараў.

«Такое магчыма, але механізм будзе больш складаны, — працягвае Лідзія Ярмошына— Пры прызначэнні выбараў трэба будзе даваць даручэнне ўраду, каб ён зрабіў адпаведную пастанову і знайшоў гэтыя сродкі са сродкаў дзяржаўных выдаткаў. Такое магчыма».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца10

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

«Свабода патрэбна ўсім еўрапейскім народам без выключэння». Зяленскі па-беларуску павіншаваў беларусаў з Днём Волі13

Курэнне сярод беларусаў робіцца ўсё менш папулярным3

«Камунарка» стала выпускаць новую «Любімую Алёнку»2

З’явіўся яшчэ адзін ютуб-канал пра беларускую гісторыю. Пачалі з «Палявання на цара»5

Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША заявіла пра эпідэмію яшчуру ў Расіі5

У Германіі беларус ехаў у цягніку без квітка і з наркотыкамі. І ўвогуле ён быў у краіне незаконна

Украінскія ўдары па партах паралізавалі амаль палову расійскага нафтавага экспарту8

У гродзенскім «Еўраопце» заўважылі мыш ВІДЭА1

Буслы, дранікі і БелАЗы. «Мегатоп» выпусціў калекцыю абутку з беларускімі матывамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца10

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць