Спорт66

Тайскі мільярдэр, уладальнік англійскага футбольнага «Лестэра» загінуў пры крушэнні верталёта проста каля стадыёна 

Liam Hopkin

Увечары ў суботу верталёт уладальніка «Лестэра Сіці» Вішая Шрываданапрабхі разбіўся неўзабаве пасля ўзлёту. Па дадзеных крыніцы Бі-бі-сі, у момант крушэння тайскі бізнэсмэн знаходзіўся на борце.

Інцыдэнт адбыўся непадалёк ад стадыёна каманды ў Лестэры пасля матча з «Вэст Хэм Юнайтэд». Пажарным спатрэбілася 20 хвілін, каб патушыць агонь пасля крушэння.

Ураджэнец Бангкока Шрываданапрабха выкупіў клуб «Лестэр Сіці» летам 2010 года за 39 млн фунтаў, а праз шэсць гадоў каманда-аўтсайдар нечакана стала чэмпіёнам англійскай прэм'ер-лігі.

Гэта была першая ў 132-гадовай гісторыі «Лестэра» перамога ў вышэйшай лізе англійскага футбола. Шанцы клуба на перамогу ў чэмпіянаце ў пачатку сезона ацэньваліся букмекеры як 1 да 5000.

Ён наведваў усе хатнія матчы «Лестэра Сіці», прылятаўшы на стадыён на ўласным верталёце.

Верталёт узляцеў з тэрыторыі стадыёна праз паўгадзіны пасля заканчэння матча, і, як паведамляюць відавочцы, рэзка пачаў губляць хуткасць, пасля чаго разбіўся на аўтамабільнай паркоўцы і загарэўся.

Адзін з відавочцаў расказаў у інтэрв'ю Sky Sports News: «Нам з акна бара праз дарогу быў бачны стадыён. Я быў з пляменнікам. Мы ўбачылі, што верталёт закруціла, а потым праз нейкі момант ён упаў і загарэўся».

Па словах аднаго са сведкаў, «хваставы вінт не працаваў, з-за чаго верталёт закруціла».

Фатограф Раян Браўн, які працаваў на матчы, сказаў, што яму было добра відаць, што адбылося з верталётам перад крушэннем. Ён распавёў у інтэрв'ю Бі-бі-сі: «У літаральным сэнсе спыніўся рухавік, і я павярнуўся. Ён [верталёт] пачаў стракатаць, пасля чаго шум заціх. Лопасці закруціліся, а затым я пачуў гучны выбух». Ён распавёў, што пабег да месца крушэння і ўбачыў вялізны шар полымя. Было падобна, што верталёт урэзаўся ў прамысловы парк, які прымыкае да стадыёна.

Прычыны крушэння пакуль невядомыя.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Магчымы мокры снег. Сіноптыкі прагназуюць абвал тэмпературы на 12—15 градусаў1

Кім Чэн Ын сустрэў Лукашэнку ганаровай вартай на белых конях10

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць