Улада2929

Мітрапаліт Павел прызначыў сабе намеснікам малавядомага святара з Брэста, яго высвяцілі ў епіскапы

Святар Ігнацій Луковіч стаў епіскапам Бараўлянскім, вікарыем Мінскай епархіі.

25 кастрычнікаў у храме Хрыста Збаўцы ў Маскве яго высвяціў патрыярх Кірыл. 

Мітрапаліт Павел (справа) і епіскап Бараўлянскі Ігнацій. Фота church.by.

Яшчэ 15 кастрычніка члены Сінода РПЦ заслухалі даклад мітрапаліта Паўла аб неабходнасці мець вікарнага архіерэя. Вікарый — гэта такі епіскап, які не мае сваёй епархіі і дапамагае іншаму епіскапу.

То бок Ігнацій Луковіч будзе памочнікам ці нават намеснікам Паўла. Усімі справамі, якія не будзе паспяваць вырашаць Павел, цяпер будзе займацца новы епіскап. Раней такія функцыі яшчэ па старой памяці выконваў епіскап Барысаўскі Веніямін, але ў яго цяпер ёсць свая паўнавартасная епархія.

Хто такі епіскап Ігнацій? Ягонае імя Ігар Луковіч. Святару 48 гадоў, ён родам з Маладзечна. Па свецкай адукацыі — радыёмеханік. Вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі і Маскоўскай духоўнай акадэміі.

Быў пастрыжаны ў манахі архімандрытам Гурыем (на той момант яшчэ не епіскапам Навагрудскім) у 1993 годзе. Атрымаў манаскае імя Ігнацій.

Выкладаў у Мінскай духоўнай семінарыі Гісторыю рускай царквы і літургіку. У 2002 годзе стаў настаяцелем царквы ў гонар Ціхвінскай іконы Маці Божай у Брэсце. Узначальваў паломніцкі аддзел Брэсцкай епархіі. Варта адзначыць, што ладзіць пілігрымкі і выезды ў святыя мясціны для вернікаў — выгадны бізнэс.

У сваім звароце епіскап Ігнацій сказаў наступнае: «Сардэчна дзякую Высокапраасвяшчэннейшага мітрапаліта Філарэта, ганаровага Патрыяршага экзарха, і ўсіх архіпастыраў Беларускага экзархата за яго добрае абыходжанне да мяне.

Асабліва хочацца падзякаваць Высокапраасвяшчэннейшаму мітрапаліту Паўлу, які рэкамендаваў мяне ў якасці кандыдата на епіскапскі сан, за яго бацькоўскае і цёплае стаўленне, якое так палюбілася не толькі мне, але і ўсяму беларускаму народу», — адзначыў Ігнацій.

«Але больш за ўсё хачу падзякаваць вам, ваша святасць! У цяперашні час выпрабаванняў не толькі для Рускай праваслаўнай царквы, але і для ўсяго праваслаўя, вы сваім спакоем і мудрасцю паказваеце прыклад праўдзівага архіпастыра!» — так ён сказаў патрыярху Кірылу.

На сёння ў Беларусі налічваецца пятнаццаць епіскапаў, апроч мітрапаліта Паўла.

Ігнацій стане другім вікарным епіскапам. Першым з’яўляецца епіскап Дзятлаўскі Пятро, які дапамагае епіскапу Навагрудскаму Гурыю.

Каментары29

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Народ павінен на гэту ўладу маліцца». Лукашэнка патрабуе, каб пасля арміі хлопцы вярталіся строга на ранейшыя месцы працы

«Народ павінен на гэту ўладу маліцца». Лукашэнка патрабуе, каб пасля арміі хлопцы вярталіся строга на ранейшыя месцы працы

Усе навіны →
Усе навіны

«Ахранець проста. Купляйце беларускае». Пакупніца абурылася напаўгнілымі кабачкамі ў краме5

Зорку «Мсціўцаў» прыдушыў шасцітонны снегаачышчальнік. Акцёр падзяліўся, як аднаўляўся пасля комы2

Начны авіяўдар Расіі па Украіне быў найбуйнейшым з пачатку вайны

Інжынера-канструктара з упраўлення «Пеленга», якое робіць тэхніку для расійскага войска, асудзілі па палітычных артыкулах5

Фэйсфітнэс і ніткі для падцяжкі твару не працуюць — пластычны хірург тлумачыць чаму

У аэрапорце Вільні пабудуюць новы тэрмінал ФОТЫ5

Украінскі вайсковец, якому на жываце выразалі словы «Слава Расіі», расказаў пра перажытыя пакуты11

Што будзе з Ціханоўскім, калі эйфарыя спадзе?59

«Думаеце, гэта чарга па каўбасу?» У Гомелі сотні чалавек стаялі ў чарзе ў краму5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Народ павінен на гэту ўладу маліцца». Лукашэнка патрабуе, каб пасля арміі хлопцы вярталіся строга на ранейшыя месцы працы

«Народ павінен на гэту ўладу маліцца». Лукашэнка патрабуе, каб пасля арміі хлопцы вярталіся строга на ранейшыя месцы працы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць