Усяго патроху55

«Думаеце, гэта чарга па каўбасу?» У Гомелі сотні чалавек стаялі ў чарзе ў краму

Каб трапіць на касу, трэба было тры гадзіны.

Скрыншот відэа ў тыктоку

У Гомелі ў адной з крам знялі на відэа гіганцкую чаргу.

«Вы думаеце, гэта чарга па каўбасу? А не, гэта чарга па дываны», — кажа аўтарка відэа.

У той дзень у краме былі вялікія зніжкі. Жанчына прастаяла гадзіну ў чарзе пад крамай і яшчэ дзве з паловай у самой краме. Кажа, што перад ёй на касу стаяла мінімум 200 чалавек.

У выніку яна купіла два дываны — сабе і маці. Адзін з іх каштаваў на зніжцы 90 рублёў (цана без зніжкі 133 рублі), другі — 215 (без зніжкі — 306).

@alenka26.07.84.l

♬ оригинальный звук - Кушаем с Алёнкой

Відэа сабрала ў тыктоку больш за 200 тысяч праглядаў. У каментарах дзеляцца:

«Стаялі разам побач у адной чарзе. Я б таксама не стаяў але цешча сказала трэба».

«Таксама сёння адстаялі 1,5 гадзіны ў чарзе і 2,5 у касу. Зэканомілі ў выніку 40 рублёў. Узялі з зорачкай, і проста шкада часу. Калі б ведалі, не стаялі б ні за што!»

«Мода на дываны зноў пайшла?» — здзіўляюцца іншыя.

«Выкінула ўсе дываны. Пылазборнік, які яшчэ і мыць, і выбіваць трэба. Ужо не хачу і не магу гэтага рабіць», — піша адна з жанчын.

«Параўнайце цэны на «Азон», там гэтыя дываны без зніжкі таннейшыя», — раяць.

Каментары5

  • Пан Усялян
    29.06.2025
    Такія часы і прыярытэты, набыць - каб быў, як у добрыя савецкія часы, інстынкт 🐏
  • %
    30.06.2025
    Усе свае жыцьце невыношу гэтыя дываны - пыла/смецьце сборнікі. І таму нават не разумею гэтых людзей. А раней так (за савецкім часам), уся хата павінна быць устлана гэтымі дыванамі і яшчэ на мурах вешалі. Азіяцкая мода якую перанялі рускія, а потым і нам перадалі, як тыя парканы вышэй дома.

    [Зрэдагавана]
  • Gorliwy Litwin
    30.06.2025
    Гэта ж го-мель! Радзіма чорнага бумера і Рускай кувалды

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай13

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп5

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў5

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай13

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць