Ежа1818

Варыяцыя на тэму галушак: рэцэпт гарбузовых ньёкі з шалфеем 

У дзяцінстве я думала, што з гарбуза можна гатаваць толькі кашы, бо менавіта так яго і выкарыстоўвалі ў маёй сям’і. Ураджай звычайна быў шчодры, таму не трэба казаць, што ў нейкі момант гэтыя кашы настолькі прыеліся, што пра гарбуз я не хацела больш чуць. Але нейкі час таму я пачала пераадкрываць для сябе гэтую гародніну, пачаўшы з салодкіх страваў. І аказалася, што гарбуз у спалучэнні з карыцай — гэта нешта неймавернае! Нездарма ў шматлікіх краінах адным з самых папулярных напояў у халодны перыяд лічыцца pumpkin spice latte — кава з малаком, гарбузом і спецыямі.

Але не будзем забываць, што і ў салёных стравах гарбуз сябе вельмі добра паводзіць. Адзін з прыкладаў — гарбузовыя ньёкі (так называюцца італьянскія галушкі).

Некалькі каментароў да рэцэпту:

  • Неабавязкова выкарыстоўваць рыкоту, але яна надае класны вяршковы прысмак. Калі робіце без рыкоты, можа спатрэбіцца менш мукі.
  • Рэцэпт разлічаны прыкладна на 6 порцый. Я звычайна раблю ўвесь аб’ём і частку замарожваю на наступны раз.
  • Колер ньёкі залежыць ад сорта гарбуза: ад бэжавага да памаранчавага.
  • Шалфей тут вельмі важны, пастарайцеся знайсці яго, каб адчуць усе адценні смаку.
  • Смачна есці!

На цеста:

  • 250 гр. гарбуза,
  • 2 сярэднія бульбіны,
  • 1 яйка,
  • 100 г рыкоты,
  • 3 шклянкі мукі,
  • 1 ч. л. мукі.

На соус:

  • 2 галінкі свежага шалфею,
  • 60 гр. масла,
  • 2 зубчыкі часнаку,
  • 1/2 шклянкі вады з-пад варкі ньёкі,
  • 1 ст. л. мукі,
  • 200 мл вяршкоў 20%,
  • соль, перац.

Гарбуз і бульбу запякаем у духоўцы да мяккасці (у мяне заняло прыкладна 40 хвілін). Лепш запякаць, а не варыць, бо такім чынам агародніна атрымліваецца без лішняй вільгаці. Робім пюрэ, змешваем. Дадаём рыкоту, яйка, соль і 2 шклянкі мукі. Замешваем цеста. Калі яно атрымліваецца ліпкім, дадаём патроху муку з 3-й шклянкі.

Пакідаем цеста адпачыць у халадзільніку цягам паўгадзіны.

На паверхні, пасыпанай мукой, дзелім цеста на часткі, з кожнай круцім тонкую кілбаску і наразаем на кавалачкі таўшчынёй 1 см. Злёгку прымінаем відэльцам, каб на паверхні застаўся ўзор (гэта дазваляе соусу лепш трымацца на ньёкі).

Кіпяцім ваду, солім. Кідаем туды ньёкі, вельмі акуратна перамешваем, каб яны не прыліплі да дна каструлі. Як толькі яны ўсплывуць, чакаем 4—5 хвілін, дастаём з вады шумоўкай.

Пакуль варацца ньёкі, пачынаем рабіць соус. Распускаем масла на каструлі, трохі смажым дробна парэзаны часнок і цэлыя лісты шалфею. Муку змешваем з вадой з-пад ньёкі, дадаём да соусу разам з вяршкамі. Варым да лёгкага загусцення, солім, перчым.

Змешваем ньёкі з соусам. Пры жаданні можна пасыпаць пармезанам ці гарбузовымі семкамі.

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня1

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

У Турцыі збіраюцца забараніць шведскія сталы ў гатэлях і рэстаранах. Мільёны тон ежы выкідаюцца10

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»31

«Мы планавалі да 9 мая гэта зрабіць, але кіроўцы пайшлі на Вялікдзень у запой». Кіраўнік СБУ расказаў падрабязнасці пра аперацыю «Павуцінне»4

Кэралайн Лівіт: Магчыма, у будучыні плануецца паездка Трампа ў Расію10

«Не звязана з вайсковымі вучэннямі». Мінтранс Літвы пракаментаваў скасаванне рэйсаў з Беларусі6

Зяленскі паведаміў пра «добрыя навіны» і расказаў, што адбылося каля Дабраполля2

«Змеі паслядоўна ўціраюцца ў давер». Азаронак не пакінуў каменя на камні ад знакавых прарасійскіх актывістаў16

«Не выпускае Літва». Чаму перавозчыкі масава адмянілі аўтобусы паміж Мінскам і Вільняй?5

Закінуты санаторый на Браслаўскіх азёрах зноў трапіў на аўкцыён. Тры гады таму інвестар купіў яго за рэкордную суму

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня1

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць