Свет2424

У Францыі працягваюцца акцыі супраць падаражэння бензіну. Пратэстоўцы паспрабавалі прарвацца да Елісейскага палаца

У Францыі ў суботу працягваліся беспарадкі, звязаныя з ростам цэнаў на бензін. Паводле звестак МУС, у мітынгах узялі ўдзел больш за 120 тыс. чалавек. Частка актывістаў атакавала ўрадавыя ўстановы ў Парыжы.

Колькасць пацярпелых падчас акцый пратэсту ў Францыі дасягнула 47, паведамляе BFM.tv. Прынамсі тры чалавекі атрымалі сур'ёзныя траўмы, адзін пешаход загінуў у вобласці Савоя. Улады падкрэсліваюць, што большасць параненых пацярпелі з-за агрэсіўных дзеянняў аўтамабілістаў, якія дамагаюцца адмены рашэння ўрада аб павышэнні цэн на бензін.

Па дадзеных МУС Францыі, усяго ў розных раёнах краіны пратэстуюць больш за 120 тыс. чалавек. Частка людзей паводзіць сябе мірна, аднак у некалькіх гарадах мітынгі перараслі ў сутыкненні з паліцыяй. Так, у Парыжы натоўп паспрабаваў прарвацца да Елісейскага палаца, аднак быў адціснуты ўзмоцненымі нарадамі, якім давялося ўжыць слёзацечны газ.

Цэнтральная магістраль горада — Елісейскія палі — з пачатку дня перакрытая актывістамі. Таксама збольшага недаступны рух па кальцавой дарозе вакол французскай сталіцы.

Канфлікты з паліцыяй былі таксама зафіксаваныя ў Шале, Рэне, Німе. У раёне Ам'ена шашу заблакавалі байкеры. Паводле апошняй інфармацыі, паліцыя ў розных частках краіны затрымала 24 чалавекі.

Удзельнікаў акцый пратэсту называюць «жоўтымі камізэлькамі», паколькі яны носяць святлоадбівальныя камізэлькі, якія звычайна выкарыстоўваюць вадзіцелі ў цёмны час сутак.

Згодна з планамі ўрада, у наступным годзе падатак на дызельнае паліва вырасце на 6,5%, а на бензін — на 2,9%. Такія дзеянні ўлады робяць з мэтай барацьбы з забруджваннем атмасферы. «Яшчэ ў ходзе прэзідэнцкай кампаніі мы казалі аб намерах прагрэсіўна павышаць падатак на бензін, а такім чынам, на вугляроды, і такім чынам будзем перашкаджаць забруджванню навакольнага асяроддзя», — патлумачыў пазіцыю ўрада прэм'ер Эдуар Шарль Філіп.

За апошні год цэны на бензін у Францыі выраслі на 10—15%, перадае радыё RFI. Найбольш папулярнае ў краіне дызельнае паліва падаражэла на 24%, цяпер кошт літра часта перавышае €1,6. У сярэднім па краіне кошт літра бензіну SP-95 (прыкладны аналаг АІ-95) і дызельнага паліва складае €1,48.

Каментары24

Цяпер чытаюць

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам7

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што падтрымлівае ўдары Украіны ўглыб Расіі1

Да Лукашэнкі прыехаў Мірзіёеў

«Не верыў, што стану ганчаром». Маладыя пінчукі адкрылі майстэрню і адраджаюць сямейную справу

Ва УСУ заявілі пра знішчэнне 19 танкераў у Азоўскім моры. Яны маглі вазіць бензін у Крым7

Расія ўвяла поўную забарону на экспарт дызельнага паліва

Мінчук вынайшаў спосаб рэгулярна карыстацца каршэрынгавамі «Тэсламі» задарма1

На новаўзведзеным будынку музея ўжо з'явілася новая назва, прапанаваная Лукашэнкам ФОТАФАКТ24

ЗША будуць купляць дроны ва Украіны — якую прапаганда называла дэіндустрыялізаванай і «краінай 404»9

На Беларусь насоўваецца цыклон «Бернадэт»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам7

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць