Грамадства55

Усё, што трэба ведаць маладым бацькам: спецыялісты адкажуць на пытанні 

24 лістапада ў 10.00 у Мінску стартуе рэспубліканскі кангрэс «МамаPro». 

Праграма мерапрыемства разлічаная на ўвесь дзень, знаёмім вас з ёй падрабязней.

Блок «Бацькі»

11.20 - 11.40 - выступ лекара акушэр-гінеколага Алены Рудскай. Тэма: «У чаканні цяжарнасці. Чаму яна не надыходзіць».

12.20 - 12.40 - лекар, акушэр-гінеколаг Таццяна Пашук наглядна пакажа, як сабраць сумку ў радзільню, што класці можна і нельга. Тэма: «Збіраемся ў радзільню. Як нічога не забыць і ўзяць самае патрэбнае».

13.30 - 14.00 - выступіць Дзіяна Мардас, кіраўнік праекта «МамаPro», лекар акушэр-гінеколаг. Тэма: «Радзільны дом: інструкцыя па эксплуатацыі».

14.00 - 14.25 - брэнд-менеджар Bella Baby Happy і маладая мама Вольга Скіндар зладзіць «краш»-тэст падгузкаў. Тэма: «Знаёмцеся, ваша малое. Топ-10 практычных навыкаў па доглядзе за дзіцем».

15.40 - 16.15 - доктар-педыятр, вядучы праграмы «Дзіцячы Доктар» на «Беларусь 1» Зміцер Часноў пагаворыць пра харчаванне малых дзетак. Тэма: «Ідэальны рацыён харчавання дзіцяці: ці існуе ён?».

Блок «Лекары»

11.40 - 13.00 - ст. выкладчык кафедры грамадскага здароўя і аховы здароўя БелМАПА, магістр гуманітарных навук Алена Шпакоўская правядзе інтэнсіў «Камунікацыі ў сістэме «лекар-пацыент». Будуць разыграны сцэнкі тыповых для лекараў сітуацый і правільных рэакцый на іх.

14.10 - 14.45 - дацэнт кафедры акушэрства, гінекалогіі і рэпрадуктыўнага здароўя БелМАПА, лекар акушэр-гінеколаг вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, кандыдат медыцынскіх навук Леанід Нядзень правядзе медыцынскі інтэрактыў па разборы сітуацыйных задач з практыкі акушэра-гінеколага.

16.20 - 16.55 - доктар-педыятр Дзмітрый Часноў правядзе майстар-клас-інтэрактыў «Бацькі пытаюцца».

17.05 - 17.30 - Чаго хочуць пацыенты? Сумленная размова лекараў з мамай траіх дзяцей.

Зона «Стасункі з лекарам тэт-а-тэт» пройдзе ў рэжыме гутарак на працягу дня. Вас чакаюць размовы з:

- з дыетолагам Мартай Марудавой (Цэнтр карэкцыі вагі);

- з лекарам-рэпрадуктолагам (медцэнтр «Ева»);

- з лекарам-педыятрам Дзмітрыем Часновым (3-я гарадская дзіцячая клінічная бальніца);

- з лекарам-дэрматолагам Святланай Якубоўскай (Гарадскі клінічны скурна-венералагічны дыспансэр);

- з лекарам-стаматолагам Жаннай Бурак (МЦ «Любімы стаматолаг»).

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча15

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Усе навіны →
Усе навіны

Хто ведае больш — той абаронены. Калі вы цэніце працу «НН», падтрымайце нас праз Патрэон4

Птушкай года 2027 года стала шчурка-пчалаедка1

Скандал у індустрыі гульняў — доўгачаканую GTA 6 злілі ў сеціва незадоўга да афіцыйнай прэзентацыі2

«Спрагназаваць немагчыма». У Belavia патлумачылі, чаму палёт у Грузію можа заняць восем гадзін1

Навуковец патлумачыў, чаму ў Мінску больш пахмурных дзён, чым на «туманным Альбіёне»3

На Дзень незалежнасці Украіны ў Кіеве правялі парад вайсковых робатаў — на зямлі, ў вадзе і ў паветры ВІДЭА2

Адзін з нямецкіх рэстаранаў уключыў у меню мяса янота5

Беларуска зайшла ў прыбіральню гандлёвага цэнтра і пабачыла там камеры2

Амбасада Францыі не па ўласным жаданні закрыла ў Мінску сваю медыятэку, якая працавала 30 гадоў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча15

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць