25 лістапада ў Беларускім грамадска-рэлігійным цэнтры прайшло мерапрыемства, прысвечаныя 98-м угодкам Слуцкага збройнага чыну.
Перад прысутнымі выступілі старшыня Галоўнай управы Згуртавання беларусаў Канады Алёна Лявончанка, сябра Рады парафіі Св. Кірылы Тураўскага БАПЦ Ірына Аксёнава, якая зачытала святочнае прывітанне старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы.
Алесь Кот зачытаў сімвалічны ліст нацыянальных герояў, а таксама распавёў пра падзеі 98-гадовай даўніны.

Каментары