Здарэнні22

Пагарэў на трунах: галоўнага патолагаанатама Мінска будуць судзіць за хабары на 390 тысяч рублёў

Мужчына быў затрыманы супрацоўнікамі ў чэрвені 2018 года з доказамі злачынства падчас атрымання хабару на працоўным месцы, піша прэс-служба Следчага камітэта.

Вядома, што са студзеня 2002 года па чэрвень 2018 года ён на рэгулярнай аснове прымаў грашовыя сродкі за спрыяльнае рашэнне пытанняў, што ўваходзілі ў яго кампетэнцыю.

Абвінавачваны атрымліваў хабар ад прадстаўнікоў прыватных прадпрыемстваў і індывідуальных прадпрымальнікаў за магчымасць пастаўляць патолагаанатамічнаму бюро прадукцыю (труны, драўляныя крыжы і іншае) для наступнай рэалізацыі праз краму рытуальных прыладаў установы або аказання паслуг па перавозцы целаў памерлых да месцаў пахавання. Памер хабару штомесяц складаў каля 10% ад кошту тавару, пастаўленага ў адрас крамы бюро. У выпадку з прадпрымальніцкай дзейнасцю па перавозцы цел дзейнічаў тарыф — 100 даляраў за адзін аўтамабіль.

Таксама ўстаноўлены факты перадачы грошай абвінавачанаму санітарамі морга за спрыяльнае вырашэнне пытанняў аб заключэнні і падаўжэнні працоўных кантрактаў, аб змене ўмоваў працы, аб прадастаўленні магчымасці аказваць грамадзянам платныя немедыцынскія рытуальныя паслугі. Памеры ўзнагарод для кіраўніка, якія перадаваліся яму штомесяц, складалі не менш за 10 працэнтаў ад заробку работнікаў.

Акрамя таго, у справе фігуруе эпізод аб заключэнні з дырэктарам прыватнага прадпрыемства дагавора арэнды памяшкання бюро для яго далейшага выкарыстання ў якасці крамы рытуальных паслуг. Начальнік бюро за неразарванне дамовы і падаўжэнне тэрміну яе дзеяння указаў аб неабходнасці перадачы яму грашовых сродкаў. Прадпрымальнік некаторы час перадаваў штомесяц фіксаваную суму, аднак пасля адмовіўся працягнуць даванне хабару. У выніку службовая асоба спыніла дагаворныя адносіны з прадпрыемствам.

У ходзе расследавання было ўстаноўлена 24 эпізоды супрацьпраўнай дзейнасці абвінавачанага. Агульная сума незаконнага грашовага ўзнагароджання склала больш за 390 тысяч рублёў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

Кубак Беларусі па футболе выйграў БАТЭ1

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць