Прэзыдэнт Украіны заявіў, што паўночнаатлантычны альянс не пайшоў на збліжэнне з Кіевам, баючыся жорсткай пазіцыі Расіі.

Прэзыдэнт Украіны заявіў, што NATO не пайшло на збліжэнне з Кіевам, баючыся жорсткай пазіцыі Расіі.
У інтэрвію карэспандэнту Бі‑Бі‑Сі Гэбрыэлу Гейтхаусу украінскі лідэр адзначыў, што сяброўства ў паўночнаатлантычным альянсе магло б гарантаваць незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.
«За XX стагоддзе Украіна шэсць разоў абвяшчала незалежнасць. Пяць разоў мы яе гублялі. З аднае прычыны: за намі ніколі не стаялі міжнародныя гарантыі — нашай тэрытарыяльнай цэласнасьці і суверэнітэту, — сказаў Юшчанка. — Палітыка NATO пашырае на ўсход Еўропы зону стабільнасці і міру. Пэўны, што краіны Еўрасаюза вельмі зацікаўленыя ў пашырэнні зоны стабільнасці».
Адказваючы на пытанне, ці згодны ён з думкай, што NATO спалохалася устанаўлення больш цесных сувязяў з Украінай праз жорсткі супраціў Расіі, Юшчанка сказаў: «Для мяне відавочна, што гэта так».
«І ў асяродку NATO і па‑за блокам не хапіла палітычнага духу рэалізаваць ў чыстым выглядзе тыя прынцыпы, на якіх базуецца праца гэтага інстытуту, — сказаў прэзідэнт Украіны.Украіна — гэта не чыясь правінцыя, Украіна — гэта суверэнная дзяржава. І адным з нашых фундаментальным правоў як суверэннай дзяржавы — гэта права фармавання палітыкі ў галіне бяспекі».
Падчас апошняга саміта NATO у Брусэлі Украіна — а таксама Грузія — не атрымалі запрашэння далучыцца да Плану дзеянняў адносна сяброўства ў альянсе — дакументу, што пачынае фармальную працэдуру ўступлення ў ваенна‑палітычны блок.
-
«Усю выгаду ад гэтага займее Масква і Пуцін». Пазняк даў ацэнку візіту Ціханоўскай ва Украіну
-
Як будуць развівацца падзеі, калі Масква зноў, як і ў 2022, пачне наносіць удары па Кіеве з тэрыторыі Беларусі? Магчымыя сцэнары
-
Калеснікава: Я ніколі не кажу пра ваенныя санкцыі. Але існуе спартыўны трэк, памежныя пытанні, медыцына — усё што заўгодна
Каментары