Здарэнні1818

Магазін патрабуе грошы за выпадкова разбітую пляшку піва цаной 1,74 рубля праз суд

Жыхарка Баранавічаў Ірына ненаўмысна зачапіла пляшку піва ў гандлёвым цэнтры, і тая разбілася. Магазін патрабуе пакрыць урон, а жанчына ўпэўненая, што грошы з яе спрабуюць атрымаць незаконна: ні намеру сапсаваць маёмасць, ні яе віны ў тым, што здарылася, няма.

Фота: Intex-press

Ірына распавядае, што ўвечары 29 снежня, калі яна выбірала ў гандлёвым цэнтры сок, па неасцярожнасці зачапіла пляшку піва.

— Я зрабіла крок назад ад стэлажа з сокамі, каб лепш разгледзець тавар. А ззаду стаяў рэкламны куб з півам, і адна пляшка з гэтай канструкцыі ўпала і разбілася. Я нават не зразумела, як гэта адбылося, — распавядае жанчына.

Калі Ірына падышла да касы, каб разлічыцца за торт і сок, да яе падышоў прадстаўнік службы аховы і запатрабаваў заплаціць за пабітую пляшку піва — 1,74 рубля.

— Я нават падумаць не магла, што да мяне будуць нейкія прэтэнзіі, таму што віны маёй у тым, што гэтая пляшка звалілася, няма. Па-першае, я ненаўмысна яе зачапіла, а па-другое, бутэлькі былі выстаўленыя няўстойліва, ніяк не агароджаныя. Толькі на гэтых разбітых пляшках крама можа зрабіць бізнэс, — кажа жанчына.

Куб з півам, з якога ўпала пляшка, фота пакупніцы

Плаціць за разбітую пляшку з півам Ірына адмовілася. Тады яе папрасілі прайсці ў кабінет аховы гандлёвага цэнтра, дзе яна правяла цэлую гадзіну.

У пачатку студзеня Ірына атрымала пісьмовую прэтэнзію з гандлёвага цэнтра з просьбай аплаціць цану пашкоджанага тавару.

9 студзеня Ірына яшчэ раз паспрабавала ўрэгуляваць пытанне з адміністрацыяй гандлёвага цэнтра, але нічога не дамаглася.

— Довадаў, што маёй віны ў тым, што адбылося, няма, супрацоўнікі цэнтра і слухаць не жадалі. Іх пазіцыя такая: ці аплачвайце, ці мы пададзім ў суд, і плаціць вам усё адно прыйдзецца, толькі нашмат больш, — распавядае Ірына.

Ад падрабязных каментароў у гандлёвым цэнтры адмовіліся.

Аплачваць урон краме Ірына не збіраецца.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я17

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска дайшла да паўфінала расійскага «Голаса»

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца5

Як за пяць гадоў змяніліся цэны на бытавую хімію

У Мінску заўважылі рэдкую качку, якую назвалі ў гонар кітайскіх вяльмож1

Папа Леў XIV адказаў Трампу7

Слюнькін распавёў, як Орбан прыехаў падтрымаць Лукашэнку ў 2020‑м і атрымаў ад Лукашэнкі прароцкі падарунак5

У элітнай вёсцы Лапаравічы пад Мінскам прадаюць дом за $2,1 мільёна. Бонусам зорныя суседзі — Домрачава і Глеб3

На бягучы рамонт Калінкавіцкага РАУС выдаткавалі больш за 1,5 млн даляраў. А потым будзе яшчэ і рэканструкцыя2

У Лагойску прайшоў забег па лесе, які сабраў больш за 400 удзельнікаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я17

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць